Пандэмія змяніла звыклы лад жыцця людзей. Рэжым самаізаляцыі зрабіў працу кур’ераў дастаўкі ежы самай запатрабаванай прафесіяй. Анлайн займаюцца спортам, ходзяць у музеі і нават святкуюць дні нараджэння.
Яшчэ месяц таму Аляксандр працаваў у Магілёве кіроўцам маршруткі. Эпідсітуацыя ўнесла свае карэктывы. Пасажырскі паток скараціўся, і гэта сур’ёзна ўдарыла па кашальку мужчыны. Працу прыйшлося мяняць у аператыўным рэжыме. Зараз Аляксандр працуе кур’ерам у буйной гандлёвай сетцы.
Большасць заказаў Аляксандра з паметкай бескантактная дастаўка. Гэта значыць, што пакеты данясуць да дзвярэй і пакінуць ля парога. Такую рэмарку людзі пакідаюць у каментарах да спісу пакупак. Сярод новых кур’ераў у асноўным былыя таксісты.
Кіраўнік фітнес-клуба Кацярына Замяціна пачала хвалявацца ў канцы сакавіка. Са 160 пастаянных кліентаў купляць абанемент на красавік пагадзілася толькі 10 працэнтаў. Тады ў клубе прынялі рашэнне праводзіць трэніроўкі анлайн.
У анлайн-рэжыме сёння працуюць музеі. Так, можна павандраваць па залах магілёўскай ратушы і даведацца, напрыклад, чаму ў часы Магдэбургскага права магілёўцам дазвалялася хадзіць толькі ў скураным абутку.
Прадукты харчавання, культура і спорт... Сучаснаму чалавеку ўтульна ў глабальнай павуціне. І нават дзень нараджэння анлайн – цалкам сабе новы фармат свята. Лідар гурта «Обаяние невовлеченности» Алена Каўкова менавіта так адзначыла ўрачыстасць. Алёнка на аддалёнцы сабрала больш за 40 тысяч праглядаў. І цяпер фанаты патрабуюць працягу канцэрта.
Сацыяльны работнік Святлана прывозіць прадукты харчавання людзям сталага ўзросту. Вось сям’я Каган з канца сакавіка сышла на самаізаляцыю. Строга выконваюць усе правілы. Сацработнік для іх – і анлайн дастаўка прадуктаў, і афлайн дастаўка мясцовых навін.
Там, дзе няма інтэрнэту, людзі чытаюць газеты і глядзяць тэлевізар. На шчасце, сёння ёсць мабільныя тэлефоны і імі ўжо дастаткова валодаюць сучасныя пенсіянеры. Нават голас роднага чалавека здольны прыкметна падняць настрой. Пенсіянеры чакаюць, калі змогуць абняць сваіх блізкіх і родных. І жыццё стане сапраўдным, а не анлайн.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)