Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль плануюць увесці ў эксплуатацыю да 30 чэрвеня. Пра гэта паведаміў міністр культуры Анатоль Маркевіч на калегіі Міністэрства культуры «Аб выніках дзейнасці сферы культуры ў 2022 годзе і задачах развіцця на 2023-й», якая прайшла ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
«У галіне капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння галіны культуры неабходна ў тэрмін да 30 чэрвеня ўвесці ў эксплуатацыю помнік архітэктуры XVIII-XIX стагоддзяў – Палацава-паркавы ансамбль у вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Таксама сумесна з Міністэрствам эканомікі і Міністэрствам фінансаў будзе прапрацавана пытанне выдзялення дадатковых сродкаў на працяг будаўнічых работ у Менскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К.Глебава», - праінфармаваў Анатоль Маркевіч.
Акрамя таго, дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на 2023 год на працяг будаўніцтва пяці аб'ектаў (Нацыянальнага мастацкага музея, Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку, касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, Палацавага комплексу ў Ружанах Пружанскага раёна, мастацкага каледжа імя А.К.Глебава) выдзелены сродкі рэспубліканскага бюджэту ў аб'ёме Br11,23 млн.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 11:54
Білеты на фестывальныя мерапрыемствы «Анімаёўка-2025» ужо ў продажы
12.09.2025 - 09:35
Магілёўская вобласць і Астрахань падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры
12.09.2025 - 08:59
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства
08.09.2025 - 10:10
Магілёўская вобласць прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства
08.09.2025 - 09:33
У Магілёве назвалі пераможцаў фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»