RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Зямельныя спрэчкі, пытанні жыллёва-камунальнага абслугоўвання і працаўладкавання хвалявалі тых, хто звярнуўся на асабісты прыём да Анатоля Ісачанкі

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў асабісты прыём грамадзян. Па садзейнічанне ў вырашэнні зямельных спрэчак, пытанняў жыллёва-камунальнага абслугоўвання і працаўладкавання да яго звярнуліся жыхары Глускага, Слаўгарадскага і Магілёўскага раёнаў.

Так, шматдзетная маці з Глуска расказала, што раней ёй выдзяляўся пад агародніцтва ўчастак, які цяпер вызначаны пад тыя ж мэты суседзям. Пры гэтым, са слоў жанчыны, новыя карыстальнікі выкарыстоўваюць яго не па прызначэнні, захламляючы тэрыторыю. Заяўнік папрасіла разабрацца ў сітуацыі, а таксама паспрыяць у выдзяленні ёй зямельнага ўчастка пад агародніцтва.

Як растлумачыла начальнік галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама Ірына Петручэня, сёння ўчастак, сапраўды, не задзейнічаны па прызначэнні і цяперашняму землекарыстальніку выпісана прадпісанне па навядзенні парадку і ўцягванні ўчастка ў абарачэнне. Калі ў адведзены тэрмін яно не будзе выканана, участак будзе канфіскаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Што да выдзялення зямельнага ўчастка заяўніцы для вырошчвання сельскагаспадарчай прадукцыі, мясцовы райвыканкамам ёй былі прапанаваны варыянты ўчасткаў, размешчаныя як у непасрэднай блізкасці, так і на нязначным аддаленні ад пазначанага домаўладання.

Другая шматдзетная маці са Слаўгарада звярнулася наконт працаўладкавання. Раней яна працавала выхавацелем у дашкольнай установе і па магчымасці хацела б у далейшым працаваць па прафесіі. Аднак гатова разгледзець і вакансіі з перанавучаннем. Са сваёй праблемай яна звярталася ў розныя інстанцыі, але пакуль ёй вырашыць пытанне не ўдалося.

Анатоль Ісачанка даручыў старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Марыі Шапнеўскай узяць сітуацыю пад асабісты кантроль і дапамагчы падабраць жанчыне варыянты вакансій для працаўладкавання.

Яшчэ адна заяўніца паскардзілася на тое, што ў доме па вул.Палявой у вёсцы Бароўка Магілёўскага раёна працяглы час мае месца праблема з затапленнем сутарэннага памяшкання.

У сувязі з тым, што меры, якія прымаюцца, не давалі вынік, на 2025 год быў запланаваны капітальны рамонт. Аднак якасцю будаўніча-мантажных работ, паводле слоў заяўніка, жыхары засталіся незадаволеныя і праблема, на іх думку, толькі пагоршылася.

Як растлумачыла начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Таццяна Касаткіна, якая прысутнічала на прыёме, у праектна-каштарысную дакументацыю гідраізаляцыя сцен падвала была ўключана і выканана. У рамках нагляду падчас будаўніцтва таксама былі дадзены рэкамендацыі па дадатковай герметызацыі стыкаў паміж швамі падмуркавых блокаў, што таксама было ўлічана. І аб'ект здадзены ў эксплуатацыю. «Заліццё склепа было не з прычыны ліўневай вады, якая трапіла ў памяшканне, а з-за цечы інжынерных камунікацый, што таксама было своечасова ліквідавана. На сёння выкананы ўвесь аб'ём неабходных прац для ўхілення праблемы заліцця з-за дажджоў», – патлумачыла Таццяна Касаткіна.

Таксама старшыня Магілёўскага райвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў дапоўніў, што ў падвале ўстаноўлены пластыкавыя вокны, якія стаяць на мікраправетрыванні. Аднак падчас карыстання змесцаванымі ў склепе памяшканнямі, якія грамадзяне стала зачыняюць на замкі (з прычыны чаго ў памяшканні няма доступу паветра), узнікае кандэнсат.

Анатоль Ісачанка выслухаў усе бакі і даручыў неадкладна разабрацца з пытаннем, накіраваўшы на месца камісію: «Калі, сапраўды ёсць вада, цечу - вярніце фірму, якая выконвала працы, няхай ухіляюць, - пазначыў ён. - Калі прычына ў назапашваным кандэнсаце, падрыхтуйце прадпісанне на праветрыванне».

Кіраўнік рэгіёну падкрэсліў, што ўсё павінна быць зроблена ў адпаведнасці з заканадаўствам. І калі ёсць праблема - яе трэба ўстараняць.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая