RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Увазе суб'ектаў гаспадарання! Прымаюцца заяўкі на ўдзел у гандлёвым абслугоўванні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у 2024 годзе.

У 2024 годзе ў рамках правядзення свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна для малога бізнесу - суб'ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці будзе прадугледжана асобная пляцоўка, размяшчэнне якой плануецца за асноўнымі гандлёвымі радамі (па схеме 2023 года ў раёне размяшчэння цырка).
 
У мэтах фарміравання канчатковага пераліку ўдзельнікаў гандлёвага абслугоўвання мерапрыемства заяўкі прымаюцца галоўным упраўленнем гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама па 29 красавіка 2024 года ў пісьмовым або электронным выглядзе з подпісам па формах, якія прыкладаюцца:

ЗАЯВА на ўключэнне ў пералік удзельнікаў для рамеснікаў;

ЗАЯВА на ўключэнне ў пералік удзельнікаў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Заяўкі неабходна накіроўваць па электроннай пошце rezerv4@mogilev-region.gov.by

ЗВЯРТАЕМ УВАГУ
 
1. Разгляд заяў і расстаноўка аб'ектаў на схеме (выдзяленне месца пад устаноўку гандлёвага абсталявання) будзе ажыццяўляцца ў залежнасці ад даты паступлення заявы.
 
2. Заявы, накіраваныя пасля ўстаноўленага тэрмiну, а таксама пададзеныя не па форме, разгляду не падлягаюць.