ПЫТАННЕ: Якія дакументы непаўналетняму неабходна падаць наймальніку пры працаўладкаванні ў вольны ад вучобы час?
АДКАЗ: Непаўналетнія грамадзяне, якія жадаюць працаўладкавацца ў вольны ад вучобы час, даюць наймальніку:
– пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
– даведку, якая пацвярджае навучанне ва ўстанове адукацыі;
– медыцынскую даведку аб стане здароўя (форма 1 здр/у-1-);
– пісьмовую згоду аднаго з бацькоў (усынавіцеляў, папячыцеляў) для асоб ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў;
– працоўную кніжку (пры яе наяўнасці);
- заяву аб прыёме на працу.