RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аграэкатурызм. Якія змены? (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2017/10/09 № 365 «Аб развіцці аграэкатурызму»)

У мэтах далейшага ўдасканалення адносін у сферы аграэкатурызму, стварэння спрыяльных умоў для яго развіцця, паляпшэння ўмоў жыцця грамадзян у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і ўдасканалення сельскай інфраструктуры прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 365 ад 2017/10/09 «Аб развіцці аграэкатурызму» (далей – Указ).

Указ замацоўвае права грамадзян, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і маюць зямельныя ўчасткі, прадастаўленыя для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, займацца аграэкатурызмам без змены мэтавага прызначэння гэтых зямельных участкаў. Раней аказваць паслугі ў сферы аграэкатурызму маглі выключна грамадзяне, якія маюць у карыстанні зямельныя ўчасткі, прызначаныя для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі.

Жылы дом, неабходны для размяшчэння гасцей, згодна з Указам, можа належаць як непасрэдна грамадзяніну, які аказвае паслугі ў сферы аграэкатурызму, так і членам яго сям’і. Пры гэтым таксама дапускаецца ўзвядзенне гасцявых домікаў, якія не падлягаюць уключэнню ў жыллёвы фонд.

Указам прадастаўлена магчымасць ажыццяўляць дзейнасць у сферы аграэкатурызму таксама і на тэрыторыі курортных зон. Раней такая магчымасць была абмежаваная.

Указ дае права суб’ектам аграэкатурызму аказваць шырокі шэраг дадатковых паслуг, спадарожных гэтаму віду дзейнасці, у тым ліку:

– правядзенне прэзентацый, юбілеяў, банкетаў;

– аказанне паслуг лазняў, саўнаў і душавых;

– катанне на жывёлах, за выключэннем дзікіх, і конны транспарт;

– прадастўленне інвентару для спорту і адпачынку;

– транспартнае абслугоўванне аграэкатурыстаў.

Паводле новага Указа, пералік паслуг, якія асоба можа аказваць у рамках аграэкатурызму, закрыты. Гэта значыць, што ўсе іншыя паслугі, якія не названы ва Указе, не будуць падпадаць пад сферу аграэкатурызму.

Указам замацаваны абавязак для суб’ектаў аграэкатурызму па захоўванні дагавораў на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, заключаных паміж суб’ектамі аграэкатурызму і аграэкатурыстамі (не менш за тры гады пасля правядзення падатковымі органамі праверкі выканання падатковага заканадаўства).

Захоўваецца парадак і тэрміны прадастаўлення справаздачнасці па форме, устаноўленай Міністэрствам па падатках і зборах. Так, у прыватнасці, фізічныя асобы – суб’екты аграэкатурызму – абавязаны штогод да 10 студзеня года, наступнага за справаздачным, прадстаўляць у падатковы орган па месцы знаходжання аграэкасядзібы суб’екта аграэкатурызму – фізічнай асобы – інфармацыю аб заключэнні (незаключэнні, адсутнасці) дагавораў на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму ў справаздачным годзе па форме, устаноўленай пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 24.01.2011 № 4.

Дакумент вызначае парадак дзеянняў для суб’ектаў аграэкатурызму ў выпадку спынення імі дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

Дадзеныя змены ўступаюць у сілу з 01.12. 2018.

З парадкам выплаты збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму можна азнаёміцца ТУТ.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца:

па пытаннях ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму – у сельскія, пасялковыя, гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання) выканаўчыя камітэты; аддзелы адукацыі, спорту і турызму мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах; аддзелы адукацыі, спорту і турызму раённых выканаўчых камітэтаў; аддзелы адукацыі, спорту і турызму гарадскіх выканаўчых камітэтаў (у гарадах абласнога падпарадкавання);

па пытаннях выплаты збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму – у падатковы орган па месцы жыхарства або па месцы размяшчэння аграсядзібы альбо ў кантакт-цэнтр па тэлефоне 189, +375 17 229 79 79.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці