RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Меры падтрымкі работнікаў, якія знаходзяцца ў вымушаных адпачынках

Як паказвае сусветны вопыт, ва ўмовах фінансава-эканамічнага крызісу адным з накірункаў супрацьдзеяння беспрацоўю з’яўляецца скарачэнне рэжымаў працоўнага часу, выкарыстанне практыкі адміністрацыйных адпачынкаў пры ўзмацненні мер сацыяльнай падтрымкі вымушана незанятых працаўнікоў. Такая палітыка праводзіцца і Урадам Рэспублікі Беларусь з мэтай захавання працоўнага патэнцыялу і прадухілення масавага беспрацоўя ў краіне. Вымушаная няпоўная занятасць выступае як інструмент падтрымання занятасці насельніцтва, дазваляе наймальнікам ва ўмовах крызісу захаваць свае працоўныя калектывы.

Найбольш рэальнай і дзейснай формай матэрыяльнай падтрымкі работнікаў, якія знаходзяцца ў вымушаных адпачынках без захавання заработнай платы, зяўляецца прадастаўленне ім магчымасці ўдзелу ў аплатных грамадскіх работах з адпаведнай аплатай працы.

У кожным рэгіёне рэспублікі створана база вакансій, якая штодня абнаўляецца. Яна размяшчаецца на інфармацыйных табло і стэндах ва ўпраўленнях (аддзелах) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. У ёй таксама ўтрымліваюцца звесткі аб відах работ для работнікаў, якія знаходзяцца ў вымушаных адпачынках. Дадаткова тут пазначаны спосабы дастаўкі работнікаў да месца працы. З дапамогай пошукавай сістэмы ў аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме «Агульнарэспубліканскі банк вакансій» (раздзел «Дадатковыя крытэрыі») на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны можна знайсці часовую, грамадскую або сезонную працу, якая аплочваецца. Гэтай інфармацыяй могуць скарыстацца як наймальнікі, якія адпраўляюць сваіх работнікаў у такія адпачынкі, так і самі работнікі.

У сувязі з будучай ліквідацыяй вытворчасці, скарачэннем колькасці або штату работнікаў, спыненнем дзейнасці прадпрымальніка, органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне могуць кампенсаваць затраты наймальнікам на апераджальнае навучанне вызваляемых работнікаў, а таксама на навучанне асоб, прынятых на работу з ліку вызваленых іншым наймальнікам, або тых, якія ніколі не працавалі раней. Умовы і парадак кампенсацыі такіх выдаткаў наймальнікам рэгулююцца Інструкцыяй аб парадку і ўмовах кампенсацыі органамі дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва выдаткаў наймальнікаў, устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыяў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на прафесійнае навучанне работнікаў і асоб, якія прыцягваюцца да працы, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2006 г. № 155.