RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Аб прыёме на працу замежных грамадзян, якія з’яўляюцца пераможцамі (лаўрэатамі) нацыянальных (міжнародных) конкурсаў, адзначаных ўзнагародамі ў сферы іх прафесійнай дзейнасці

 

Аб прыёме на працу замежных грамадзян, якія зяўляюцца пераможцамі (лаўрэатамі) нацыянальных (міжнародных) конкурсаў, адзначаных ўзнагародамі ў сферы іх прафесійнай дзейнасці

Падпунктам 5.7 пункта 5 Дэкрэта №7 устанаўліваецца новая катэгорыя замежных грамадзян, на якую не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб знешняй працоўнай міграцыі».

У прыватнасці, змены закранулі замежных грамадзян, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, якія з’яўляюцца пераможцамі (лаўрэатамі) нацыянальных (міжнародных) конкурсаў, адзначаных узнагародамі ў сферы іх прафесійнай дзейнасці.

Так, з 26 лютага 2018 г., пры заключэнні з такімі асобамі працоўных дагавораў (кантрактаў), у дачыненні да іх наймальніку не патрабуецца атрымліваць:

• спецыяльны дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь – ва ўпраўленні па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінскага гарвыканкама або УУС аблвыканкамаў;

• дазвол на прыцягненне ў Рэспубліку Беларусь замежнай рабочай сілы – у Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС.