RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей

Віды дзяржаўных дапамог

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» (далей – Закон) прадугледжаны 11 відаў дзяржаўных дапамог, якія адносяцца да трох асноўных груп: дапамогі па мацярынстве, сямейныя дапамогі і дапамогі па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці.

Да дапамог па мацярынстве адносяцца:

  • дапамога па цяжарнасці і родах;
  • дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці.

Да сямейных дапамог адносяцца:

  • дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці;
  • дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў;
  • дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў;
  • дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў;
  • дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека;
  • дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.

Да дапамог па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці адносяцца:

  • дапамога па часовай непрацаздольнасці па доглядзе хворага дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў);
  • дапамога па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы маці або іншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзіцяці;
  • дапамога па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку яго санаторна-курортнага лячэння, медыцынскай рэабілітацыі.

 

Месца прызначэння дзяржаўных дапамог

Дапамога па цяжарнасці і родах прызначаецца:

  • па месцы працы (службы), вучобы (пры атрыманні прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай або паслявузаўскай адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі) або праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме жанчыны, усынавіцеля (у сем’ях з прыёмнымі дзецьмі), апекуна дзіцяці;
  • • асобам, якія сумяшчаюць вучобу (пры атрыманні прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай або паслявузаўскай адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі) або праходжанне падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме з працай, – па месцы вучобы або праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры і месца працы;
  • • асобам, якія самастойна выплочваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду на сацыяльнае страхаванне ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, – тэрытарыяльнымі органамі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы пастаноўкі іх на ўлік у якасці плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў;
  • • асобам, якія зарэгістраваны ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўных, або праходзяць прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, або асвойваюць змест адукацыйнай праграмы навучальных курсаў па накіраванні гэтых органаў, – у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

 

Дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці; у сувязі з нараджэннем дзіцяці; па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў; на дзяцей ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў; на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый семяў, прызначаюцца:

па месцы працы (службы), вучобы (пры атрыманні прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай або паслявузаўскай адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі) або праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме маці (мачахі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцеля (у сем’ях з прыёмнымі дзецьмі), апекуна (папячыцеля) дзіцяці, а калі маці (мачаха) у поўнай сям’і не працуе (не служыць), не навучаецца, не праходзіць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры і не з’яўляецца асобай, якая самастойна выплочвае абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, – па месцы работы (службы), вучобы або праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры бацькі (айчыма) дзіцяці;

у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне – маці (мачахі) у поўнай сям’і, аднаму з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцелю (удачарыцелю), апекуну (папячыцелю) дзіцяці ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па іх месцы жыхарства (месцы знаходжання) у выпадку, калі:

1) абодва бацькі ў поўнай сям’і, бацька ў няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель) дзіцяці адносіцца да наступных катэгорый асоб:

  • не працуюць (не служаць), не навучаюцца ў дзённай форме атрымання адукацыі, не праходзяць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме;
  • з’яўляюцца асобамі, якія самастойна выплочваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні;
  • выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з’яўляецца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • працуюць у камерцыйных арганізацыях з сярэдняй колькасцю работнікаў да 15 чалавек уключна, у індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у натарыяльных бюро, адвакатаў, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна;
  • працуюць у рэлігійных арганізацыях;
  • з’яўляюцца святарамі;
  • зарэгістраваныя ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўных, або праходзяць прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, або асвойваюць змест адукацыйнай праграмы навучальных курсаў па накіраванні гэтых органаў;

2) маці (мачаха) дзіцяці ў поўнай сям’і адносіцца да асоб, якія самастойна выплочваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, або працуе ў камерцыйнай арганізацыі з сярэдняй колькасцю работнікаў да 15 чалавек уключна, у індывідуальнага прадпрымальніка або ў рэлігійнай арганізацыі, а бацька (айчым) працуе (служыць), навучаецца на дзённай форме атрымання адукацыі або праходзіць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме;

3) маці (мачаха) дзіцяці ў поўнай сям’і адносіцца да катэгорый асоб, указаных у пункце 1, а бацька (айчым) праходзіць тэрміновую ваенную службу, альтэрнатыўную службу.

Дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў прызначаецца ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы атрымання пенсіі на дзіця-інваліда.

Дапамога сем’ям, у якіх выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека, прызначаецца дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», а выплата такіх дапамог робіцца органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Дапамогі па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці прызначаюцца:

  • па месцы работы асобы, якая мае права на дзяржаўную дапамогу;
  • тэрытарыяльнымі органамі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы пастаноўкі іх на ўлік у якасці плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў – асобам, якія самастойна выплочваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду на сацыяльнае страхаванне ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні.