RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Куды звяртацца па дапамогу на пахаванне

1. У арганізацыю па месцы працы ў выпадку смерці

• застрахаваных з ліку асоб, якія падлягалі абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню;

• іх дзяцей, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту (навучэнцаў – 23-гадовага ўзросту).

 

2. Ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў выпадку смерці

 • асобы, на якую на дату смерці або на працягу не менш за 10 гадоў распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і за яго або ім самім выплочваліся абавязковыя страхавыя ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне;

• пенсіянера, які атрымліваў пенсію з бюджэтных сродкаў фонду, у тым ліку прафесійнага пенсійнага страхавання;

• беспрацоўнага, зарэгістраванага ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленні (аддзеле) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта;

• дзяцей пералічаных вышэй асоб, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, а навучэнцаў – 23-гадовага ўзросту.

 

3. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган у выпадку смерці

• асобы, за якой альбо якім не выплачваліся на дату смерці абавязковыя страхавыя ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне або выплачваліся менш за 10 гадоў, які не з’яўляўся пенсіянерам, зарэгістраванага на дзень смерці на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

• яго дзяцей, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту (навучэнцаў – 23-гадовага ўзросту);

 • у выпадку нараджэння мёртвага дзіцяці пасля заканчэння 196 дзён цяжарнасці, адзін з бацькоў якога пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

• у выпадку пахавання асобы, якая адбывала пакаранне ў выпраўленчай установе і да адпраўлення да месца адбывання пакарання была зарэгістравана на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

• у выпадку пахавання асобы без пэўнага месца жыхарства або памерлага, асоба якога не ўстаноўлена органамі ўнутраных спраў, смерць якіх ўстаноўлена на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.