RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Гарантыі і льготы для сем'яў з дзецьмі ў Рэспубліцы Беларусь

Сістэма дзяржаўнай дапамогі семям, якія выхоўваюць дзяцей

Дапамога па мацярынстве:

Па цяжарнасці і родах : прызначаецца з 30 тыдняў цяжарнасці на 126 каляндарных дзён. Жанчынам, якія пастаянна (пераважна) пражываюць і (або) якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, дадзеная дапамога назначаецца з 27 тыдняў цяжарнасці на 146 каляндарных дзён.

Жанчынам, якія ўсынавілі (удачарылі) дзіця ва ўзросце да трох месяцаў або ўстанавілі апеку над дзіцём ва ўзросце да трох месяцаў – на 70 каляндарных дзён.

арт. 7, 8, 9 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»

Жанчынам, якія стлі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (у памеры бюджэту пражытачнага мінімуму).

арт. 10 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»

Сямейныя дапамогі:

У сувязі з нараджэннем дзіцяці (пры нараджэнні першага дзіцяці – у памеры дзесяціразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, пры нараджэнні другога дзіцяці і наступных дзяцей – у памеры чатырнаццацікратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму).

арт. 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»

Па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (на першае дзіця – у памеры 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал, на другога і наступных дзяцей – 40 працэнтаў названай заработнай платы, на дзіця-інваліда – 45 працэнтаў.

Грамадзянам, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі, якая падверглася радыеактыўнаму забруджванню ў зоне наступнага адсялення або ў зоне з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў ад памеру, устаноўленага заканадаўствам.

арт. 12, 13 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»

арт. 21, 22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый»

На дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый семяў, у якіх:

выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў;

выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека;

бацька (айчым) або усынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца ваеннаслужачымі, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу;

абодва бацькі (маці (мачаха), бацька (айчым)) у поўнай сям’і або адзіны з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама калі адзін з бацькоў у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд яго і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам. Назначаецца незалежна ад даходаў сям’і на кожнае дзіця ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у памеры 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, а на дзіця-інваліда ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў – 70 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму.

арт. 14, 15 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»

штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў прызначаецца ў памеры 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму незалежна ад даходаў сям’і і занятасці бацькоў да спаўнення малодшаму дзіцяці ўзросту 3 гадоў. Памер дапамогі не залежыць ад колькасці дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў , якія выхоўваюцца ў сям’і, г. зн. выплачваецца адна дапамога на сям’ю.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.12.2014 № 572 «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сямей, якія выхоўваюць дзяцей»

на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага вірусам імунадэфіцыту чалавека – у памеры 70 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму незалежна ад атрымання іншых відаў дапамог.

ст. 16 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»

па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (прызначаецца незалежна ад вызначанай у дзіцяці ступені страты здароўя і выплачваецца штомесяц у памеры 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму).

арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»

Дапамогі па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці:

па доглядзе хворага дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў) – прызначаецца пры амбулаторным лячэнні дзіцяці на перыяд, на працягу якога дзіця па заключэнні ўрача мае патрэбу ў доглядзе, але не больш чым на 14 каляндарных дзён;

пры стацыянарным лячэнні дзіцяці ва ўзросце да 5 гадоў – на ўвесь перыяд стацыянарнага лячэння, дзіцяці ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў, дзіцяці-інваліда да 18 гадоў – на ўвесь перыяд, на працягу якога яны маюць патрэбу ў доглядзе (па медыцынскім заключэнні);

па доглядзеа дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы маці або іншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзіцяці (прызначаецца за ўвесь перыяд, на працягу якога названыя асобы па заключэнні ўрача не могуць ажыццяўляць догляд дзіцяці);

па доглядзе дзіцяціем-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку яго санаторна-курортнага лячэння, медыцынскай рэабілітацыі (прызначаецца аднаму з працуючых бацькоў (маці, мачысе, бацьку, айчыму), апекуну, папячыцелю і выплачваецца за ўвесь перыяд санаторна-курортнага лячэння, медыцынскай рэабілітацыі (з улікам часу на праезд туды і назад).

Дапамога па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці прызначаецца ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага заробку за каляндарныя дні, засведчаныя лістком непрацаздольнасці.

*прызначаецца застрахаваным асобам арт. 18, 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»;

п. 18 Палажэння аб парадку забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2013 № 569

Аднаразовая выплата на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей адначасова – на кожнага з дзяцей у памеры двухразовай найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2009 г. № 985 «Аб аднаразовай выплаце сем’ям пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці»

Сістэма дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі  прадастаўляецца ў выглядзе пяці сацыяльных выплат:

штомесячная сацыяльная дапамога – калі сярэднедушавы даход сям’і (грамадзяніна) за 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту, па аб’ектыўных прычынах ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму.

Памер дапамогі складае рознасць паміж крытэрыем неабходнага і сярэднедушавым даходам сям’і (грамадзяніна). Прызначаецца на перыяд ад 1 да 6 месяцаў. Няпоўным сем’ям, якія выхоўваюць дзіцяці-інваліда, штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца на максімальна магчымы тэрмін – 12 месяцаў.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2012 года № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе»

аднаразовая сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам), якія апынуліся па аб’ектыўных прычынах у цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая парушае нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш за 1,5 велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму.

Памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад цяжкай жыццёвай сітуацыі, у якой знаходзіцца сям’я (грамадзянін), у суме, якая не перавышае 10-кратнага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму. Прызначаецца 1 раз на працягу каляндарнага года.

сацыяльная дапамога для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў – незалежна ад даходаў сям’і:

для інвалідаў I групы;

для дзяцей-інвалідаў, якія маюць 4 ступень страты здароўя.

Памер сацыяльнай дапамогі ўстанаўліваецца ў суме, якая не перавышае 1,5-кратнага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму. Даецца чатыры разы на працягу каляндарнага года, але не больш за адзін раз на месяц.

сацыяльная дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі – незалежна ад даходаў сям’і па медыцынскіх паказчыках:

дзецям ва ўзросце да 18 гадоў, не прызнаным інвалідамі;

інвалідам III групы.

Памер сацыяльнай дапамогі роўны кошту тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі (пратэзы, артэзы, артапедычны абутак, слыхавыя апараты і інш.).

забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця – калі сярэднедушавы даход за 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту, не перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму. Прадастаўляецца на кожныя 6 месяцаў да дасягнення дзіцём узросту двух гадоў.

Сем’ям пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей забеспячэнне прадуктамі дзіцячага харчавання прадастаўляецца незалежна ад сярэднедушавога даходу сям’і.

Меры падтрымкі ў сферы адукацыі

Плата за харчаванне дзяцей у дашкольных установах:

не спаганяецца з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія пакутуюць анкалагічнымі захворваннямі, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека;

зніжаецца на 50 працэнтаў:

для сем’яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;

для сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем;

для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў);

зніжаецца на 30 працэнтаў для семяў, што маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.02.2008 № 307 «Аб памеры і парадку спагнання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі»

Бясплатным харчаваннем забяспечваюцца:

навучэнцы устаноў агульнай сярэдняй адукацыі:

з малазабяспечаных сем’яў і з сем’яў, якія маюць трох і больш дзяцей, дзяцей-інвалідаў, якія навучаюцца ў пачатковых школах, базавых школах, сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях, вучэбна-педагагічных комплексах (двух- або трохразовым харчаваннем у залежнасці ад працягласці знаходжання ва ўстанове адукацыі);

якія пражываюць у інтэрнатах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (чатырохразовым харчаваннем);

навучэнцы спецыяльных агульнаадукацыйных школ (спецыяльных агульнаадукацыйных школ-інтэрнатаў), дапаможных школ (дапаможных школ-інтэрнатаў), цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (двух-, трох- або чатырохразовым  харчаваннем у залежнасці ад працягласці знаходжання ва ўстанове адукацыі).

арт. 45 Кодэкса аб адукацыі;

пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.02.2005 № 177 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб арганізацыі харчавання навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі»

Бясплатнае аднаразовае харчаванне прадастаўляецца навучэнцам:

1-4 класаў пачатковых школ, базавых школ, сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, вучэбна-педагагічных комплексаў (акрамя вучняў першых класаў, якія навучаюцца на базе ўстаноў дашкольнай адукацыі), навучэнцам 5-11 класаў названых устаноў адукацыі, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах;

з сем’яў, у якіх адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам I або II групы;

з сем’яў вайскоўцаў, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры абароне Айчыны або выкананні абавязкаў воінскай службы ў дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні;

з сем’яў асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні службовых абавязкаў у раёнах баявых дзеянняў;

з сем’яў работнікаў, якія абслугоўвалі дзейсныя воінскія кантынгенты ў Афганістане або ў іншых дзяржавах і сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд вядзення баявых дзеянняў, акрамя выпадкаў, калі інваліднасць наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, членашкодніцтва;

з сем’яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, памерлых з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў, акрамя выпадкаў, калі гібель (смерць) наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, членашкодніцтва або самагубства, калі яно не было выклікана хваравітым станам або давядзеннем да самагубства;

з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў спецыяльных класах, класах інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання;

спецыялізаваных па спорце класаў;

якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

арт. 45 Кодэкса аб адукацыі;

пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.02.2005 № 177 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб арганізацыі харчавання навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі»

Навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якія навучаюцца больш за 1 год, забяспечваюцца аднаразовым гарачым харчаваннем, а навучэнцы з малазабяспечаных сем’яў, а таксама іншагароднія навучэнцы ўстаноў, размешчаных у сельскіх населеных пунктах і рабочых пасёлках, – трохразовым гарачым харчаваннем ў навучальныя дні.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2011 № 953 «Аб некаторых пытаннях прафесійна-тэхнічнай адукацыі»

Ільготы пры аплаце падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.

Бясплатнае карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі ўстаноўлена для:

навучэнцаў санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых устаноў і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў;

асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў з дзяцінства;

асоб, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і якія пакутуюць анкалагічнымі захворваннямі ці хворых на сухоты;

навучэнцаў з сем’яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзяржаўныя дапамогі на дзяцей, старэйшых за 3 гады;

навучэнцам з сем’яў, у якіх адзін або абодва бацькі з’яўляюцца інвалідамі I або II групы.

Для навучэнцаў са шматдзетных семяў плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі зніжаецца на 50 працэнтаў ад устаноўленай платы за карыстанне адпаведнымі падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі.

Асобы, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі, на час атрымання адукацыі забяспечваюцца падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі ўстановамі адукацыі бясплатна.

арт. 39 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян»

Пераважныя правы пры залічэнні ў навучальную ўстанову.

Абітурыенты з мнагадзетных семяў

маюць пераважнае права на залічэнне ў вышэйшую навучальную ўстанову пры аднолькавай агульнай суме балаў.

Пераважным правам пры роўнай колькасці балаў, набраных на ўступных іспытах, на залічэнне ва ўстановы адукацыі для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі карыстаюцца асобы са шматдзетных семяў.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 № 80;

арт. 80 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14.07.2011 № 953

Ільготы пры аплаце навучання.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія атрымліваюць у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі, установах вышэйшай адукацыі спажывецкай кааперацыі краіны і ўстановах вышэйшай адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі першую вышэйшую адукацыю на платнай аснове (дзённая форма навучання), маюць права на атрыманне крэдыту на льготных умовах для аплаты навучання.

Крэдыт прадастаўляецца аднаму з яго бацькоў ці іншаму законнаму прадстаўніку навучэнца пры наяўнасці пастаяннай крыніцы даходу і з улікам сярэднямесячнага сукупнага даходу на кожнага члена сям’і. За карыстанне крэдытам штомесяц выплачваюцца працэнты ў памеры 1/2 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка.

Прадастаўленне крэдыту ажыццяўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк «Беларусбанк»» ва ўстаноўленым парадку часткамі на працягу ўсяго тэрміну атрымання адукацыі ў межах адкрытай крэдытнай лініі.

Вяртанне крэдыту ажыццяўляецца з наступнага месяца пасля заканчэння дзяржаўнай установы вышэйшай адукацыі, установы вышэйшай адукацыі спажывецкай кааперацыі або ўстановы вышэйшай адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на працягу пяці гадоў.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2002 № 616 «Аб прадастаўленні грамадзянам Рэспублікі Беларусь крэдыту на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі, што атрымліваецца ў дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі, установах вышэйшай адукацыі спажывецкай кааперацыі і ўстановах вышэйшай адукацыі федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на платнай аснове»

Студэнтам і навучэнцам, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, якія навучаюцца за кошт уласных сродкаў, прадастаўляюцца зніжкі па аплаце за навучанне ў памеры ад 20 да 60 працэнтаў ад сфарміраванага кошту навучання за навучальны год.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.05.2006 № 665 «Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку прадастаўлення зніжак са сфарміраванага кошту навучання студэнтам і навучэнцам, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзяржаўных установах адукацыі, і памерах гэтых зніжак»

Стыпендыяльнае забеспячэнне.

Дзяржаўная сістэма стыпендыяльнага забеспячэння ўключае ў сябе навучальныя, сацыяльныя і спецыяльныя стыпендыі.

За высокія дасягненні ў вучобе, навуковай і грамадскай працы могуць прызначацца персанальныя стыпендыі Савета ВНУ, імянныя, а таксама, пры асаблівых поспехах, стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Студэнтам, аспірантам, навучэнцам устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі могуць устанаўлівацца надбаўкі за асаблівыя поспехі ў вучобе, грамадскай і навуковай працы, а таксама аказвацца матэрыяльная дапамога са сродкаў стыпендыяльнага фонду.

Памеры ўсіх відаў дзяржаўных стыпендый пераглядаюцца па меры росту тарыфнай стаўкі першага разраду, якая прымяняецца для аплаты працы ў бюджэтных арганізацыях.

Навучэнцам, якія навучаюцца на ўзроўні атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі, аказваецца матэрыяльная дапамога.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2011 № 398 «Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў»;

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2011 № 261/96 «Аб некаторых пытаннях стыпендыяльнага забеспячэння і ажыццяўлення іншых грашовых выплат навучэнцам» 

Пакрыццё расходаў па найму жылля.

Не забеспечаным месцам для пражывання ў інтэрнаце іншагароднім навучэнцам і студэнтам, якія атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, ажыццяўляецца кампенсацыя расходаў па найму жылля штомесяц у наступных памерах:

у г. Мінску – 3 базавыя велічыні;

у іншых населеных пунктах – 2 базавыя велічыні.

Права на кампенсацыю расходаў па найму жылля маюць навучэнцы, калі сярэднедушавы даход іх сем’яў не перавышае 200 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2011 № 1451 «Аб кампенсацыі расходаў па найму жылля іншагароднім навучэнцам»

Ільготы пры карыстанні транспартам.

Навучэнцы, якія атрымліваюць агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю, маюць права на бясплатны праезд на рэгулярным гарадскім аўтамабільным транспарце агульнага карыстання, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня.

Іншагароднім навучэнцам і студэнтам аказваецца матэрыяльная дапамога на праезд у памеры, які не перавышае 50 працэнтаў кошту праезду (праязнога дакумента) да месца пражывання сям’і (бацькоў):

не больш чым за 2 паездкі (туды і назад) на месяц аўтамабільным пасажырскім транспартам агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносін, чыгуначным транспартам агульнага карыстання міжрэгіянальных ліній эканом-класа;

не больш чым за 4 паездкі (туды і назад) у месяц аўтамабільным пасажырскім транспартам агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі), чыгуначным транспартам агульнага карыстання рэгіянальных ліній эканом-класа.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.02.20011 № 202 «Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў»;

Палажэнне аб парадку аказання матэрыяльнай дапамогі маючым патрэбу на праезд навучэнцам і студэнтам дзяржаўных устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.03.2012 № 274

Меры падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылля

Шматдзетныя сем’і

маюць права на пазачарговае прадастаўленне зямельных участкаў на бязвыплатнай аснове;

п. 6 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2007 № 667 «Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў»

падлягаюць уключэнню ў члены арганізацыі забудоўшчыкаў (заключэнне дагавора стварэння аб’екта долевага будаўніцтва) ва ўстаноўленым парадку на працягу года з дня падачы заявы з неабходнымі дакументамі, у тым ліку ў першачарговым парадку – шматдзетных сем’яў, якія маюць чатырох і больш непаўналетніх дзяцей;

п. 9 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2012 № 13 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў» (далей – Указ № 13)

падлягаюць уключэнню ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў для будаўніцтва аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў (кватэр), рэканструкцыі або набыцця жылых памяшканняў (у тым ліку на другасным рынку жылля) на працягу месяца з дня падачы заявы з неабходнымі дакументамі;

п. 9 Указа № 13

маюць права на пазачарговае атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў;

п.п. 1.2 Указа № 13

маюць права на пазачарговае атрыманне аднаразовай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў;

п.п. 1.3 Указа № 13

рэалізавалі сваё права на атрыманне льготнага крэдыту і (або) аднаразовай субсідыі, маюць права на паўторнае атрыманне льготнага крэдыту або аднаразовай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, у тым ліку ў пазачарговым парадку, калі падставы для пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у іх узніклі ў сувязі з нараджэннем, усынаўленнем, удачарэннем дзяцей. На астатнія катэгорыі грамадзян распаўсюджваецца прынцып аднаразовасці атрымання дзяржаўнай падтрымкі;

п.п. 1.31 Указа № 13

маюць права на прадастаўленне максімальнага памеру льготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылога памяшкання (вызначанага з улікам адзінага гранічнага нарматыву кошту 1 кв. метра) у памеры 100 працэнтаў кошту будаўніцтва (рэканструкцыі) нарміруемых памераў агульнай плошчы жылога памяшкання, якая прымаецца ў разлік для вызначэння памеру льготнага крэдыту. Для астатніх катэгорый грамадзян – у памеры 90 працэнтаў максімальнага памеру крэдыту;

п.п. 1.4 Указа № 13

маюць права на прадастаўленне льготнага крэдыту на тэрмін да 40 гадоў пад 1 працэнт гадавых. Для астатніх катэгорый грамадзян – на тэрмін да 20 гадоў са спагнаннем працэнтаў за карыстанне крэдытам ад 10 да 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацбанка.

п.п. 1.4 Указа № 13

маюць права на ўключэнне ў кошт будаўніцтва жылых памяшканняў у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек і ў гарадах-спадарожніках кошту ўзвядзення прадугледжаных праектам гаспадарчых пабудоў у памеры да 20 працэнтаў прынятага ў разлік для вызначэння памеру льготнага крэдыту кошту будаўніцтва (рэканструкцыі) нарміруемых памераў агульнай плошчы жылога памяшкання;

п.п. 1.4 Указа № 13

маюць права на ўстанаўленне нарматываў агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца (рэканструіруецца) для вызначэння велічыні льготнага крэдыту ў памеры 20 кв. метраў на аднаго чалавека, у тым ліку і ў г. Мінску. Для астатніх катэгорый грамадзян у гМінску – 15 кв. м.;

п.п. 1.5 Указа № 13

маюць права на прадастаўленне льготных крэдытаў на набыццё жылых памяшканняў у памеры 100 працэнтаў максімальнага памеру крэдыту, што выдзяляецца на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля. Астатнім катэгорыям грамадзян – у памеры 90 працэнтаў ад названага памеру;

п.п. 1.8 Указа № 13

маюць права на атрыманне льготнага крэдыту на набыццё жылых памяшканняў на другасным рынку. Па астатніх катэгорыях грамадзян – абмежаванні на крэдытаванне;

п.п. 1.8 Указа № 13

пагашаюць запазычанасць па льготных крэдытах пры будаўніцтве (рэканструкцыі) аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў гаспадарчым спосабам – з наступнага месяца пасля здачы дома ў эксплуатацыю, але не пазней за 3 гады пасля пачатку крэдытавання. Астатнія катэгорыі, за выключэннем грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек і ў гарадах-спадарожніках, – не пазней за 2 гады пасля пачатку крэдытавання;

п.п. 1.12 Указа № 13

маюць права на прадастаўленне фінансавай дапамогі дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах пры наяўнасці трох непаўналетніх дзяцей – у памеры 75 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах, а пры наяўнасці чатырох і больш непаўналетніх дзяцей – 100 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах;

п.п. 1.12 Указа № 13

прадастаўляецца фінансавая падтрымка дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па няльготных крэдытах, выдадзеных банкамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля, пры наяўнасці трох і больш непаўналетніх дзяцей у перыяд пагашэння запазычанасці па такіх крэдытах – у памеры 50 бюджэтаў пражытачнага мінімуму;

п. п. 1.3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.11.2007 г. № 585 «Аб прадастаўленні маладым і шматдзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы»

маюць пераважнае права на атрыманне напрамкаў на будаўніцтва аднакватэрных жылых дамоў ці жылых памяшканняў у блакіраваных жылых дамах;

п. п. 2.1. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.06.2013 № 263 «Аб долевым будаўніцтве аб’ектаў у Рэспубліцы Беларусь»

Даведачна: пры будаўніцтве жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі і (або) з абмежаваным прыбыткам для шматдзетных семяў абмежаваны прыбытак вызначаецца ў межах нарматыўнай плошчы, якая ўстанаўліваецца ў памеры 20 кв. метраў на аднаго члена сямі дольшчыка, у тым ліку і г. Мінску. Для астатніх катэгорый грамадзян у г. Мінску ў памеры 15 кв. метраў.

Іншыя катэгорыі сямей

маладыя сем’і, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў;

п.п. 1.1 Указа № 13

сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, маюць права на пазачарговае атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў;

п.п. 1.2 Указа № 13

сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, маюць права на сумеснае выкарыстанне льготнага крэдыту і аднаразовай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў;

п.п. 1.3 Указа № 13

маладым сем’ям, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў, працэнты за карыстанне гэтымі крэдытамі на працягу тэрміну іх пагашэння устаноўлены ў памеры 5 працэнтаў гадавых;

п.п. 1.4 Указа № 13

маладым сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) першага і (або) другога дзіцяці прадастаўляецца фінансавая падтрымка дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах у наступных памерах:

пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) першага дзіцяці – 10 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах;

пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) другога дзіцяці  – 20 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах.

п.п. 1.12 Указа № 13

маладым сем’ям пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) або наяўнасці непаўналетніх дзяцей прадастаўляецца фінансавая падтрымка дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па няльготных крэдытах у наступных памерах:

пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) першага дзіцяці або наяўнасці аднаго непаўналетняга дзіцяці – 20 бюджэтаў пражытачнага мінімуму;

пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) другога дзіцяці або наяўнасці дваіх непаўналетніх дзяцей – 40 бюджэтаў пражытачнага мінімуму;

п. п. 1.3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.11.2007 г. № 585 «Аб прадастаўленні маладым і шматдзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы»

Даведачна: семям, у якіх адзін з бацькоў пасля нараджэння другога і наступных дзяцей зяўляецца атрымальнікам дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, на перыяд атрымання гэтай дапамогі прадастаўляецца адтэрміноўка ў пагашэнні запазычанасці па крэдыце (уключаючы працэнты за карыстанне крэдытам), дадзеным на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання (п. п. 1.12.Указа № 13).

Меры падтрымкі ў сферы жыллёвых адносін

Права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання маюць грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў:

сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці, што маюць захворванні, названыя ў пераліку, які вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў;

шматдзетныя сем’і.

Маладыя сем’і маюць права на першачарговае атрыманне жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце.

Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь

Плата за паслугі водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі), газа- і электразабеспячэння ажыццяўляецца па субсідаваных тарыфах для насельніцтва без прымянення ўстаноўленага парадку збірання дыферэнцыраванай платы:

шматдзетным сем’ямі, а таксама апякунскімі, прыёмнымі сем’ямі, якія выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей з улікам родных і прыёмных дзяцей, і дзіцячымі дамамі сямейнага тыпу;

сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей, у якіх абодва бацькі ў поўнай сям’і (адзіны бацька ў няпоўнай сям’і) з’яўляюцца інвалідамі I і (або) II групы, а таксама ў якіх адзін з бацькоў у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд яго і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам

няпоўным сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда;

поўнымі сем’ямі, якія выхоўваюць дзіця-інваліда з III або IV ступенню страты здароўя.

Для іншых катэгорый грамадзян па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

п. 10 Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2014 № 571

Меры падтрымкі ў сферы аховы здароўя

Прадастаўленне грамадзянам Рэспублікі Беларусь крэдыту на льготных умовах для аплаты экстракарпаральнага апладнення ў арганізацыях аховы здароўя Рэспублікі Беларусь незалежна ад іх формы ўласнасці.

Ільготны крэдыт прадастаўляецца тэрмінам да пяці гадоў з выплатай працэнтаў за карыстанне імі ў памеры 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка.

Пасля нараджэння дзіцяці (дзяцей) з прымяненнем экстракарпаральнага апладнення, крэдытаатрымальніку, які з’яўляецца атрымальнікам (мужам атрымальніка) дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, прадастаўляецца адтэрміноўка ў пагашэнні запазычанасці па льготным крэдыце, уключаючы працэнты за карыстанне ім, на перыяд атрымання гэтай дапамогі.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2013 № 574 «Аб прадастаўленні грамадзянам Рэспублікі Беларусь крэдытаў на льготных умовах для аплаты экстракарпаральнага апладнення»

Пры аказанні медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя:

непаўналетняму ва ўзросце да 5 гадоў адным з бацькоў або асобе, якая фактычна ажыццяўляе догляд непаўналетняга, прадастаўляецца магчымасць знаходзіцца з ім у арганізацыі аховы здароўя;

непаўналетняму ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў і дзецям-інвалідам ва ўзросце ад пяці да 18 гадоў, якія маюць патрэбу па заключэнні ўрача ў дадатковым доглядзе, аднаму з бацькоў або асобе, якая фактычна ажыццяўляе догляд непаўналетняга, дзіцяці-інваліда, прадастаўляецца магчымасць знаходзіцца з імі ў гэтай арганізацыі аховы здароўя;

непаўналетні ва ўзросце да 3 гадоў, адзін з бацькоў або асоба, якая фактычна ажыццяўляе догляд непаўналетняга, забяспечваюцца ўмовамі для дадатковага догляду яго і харчаваннем за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў;

непаўналетні ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў, адзін з бацькоў або асоба, якая фактычна ажыццяўляе догляд непаўналетняга, забяспечваюцца ўмовамі для дадатковага догляду яго.

арт. 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя»

Права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў у парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь, маюць:

дзеці ва ўзросце да 3 гадоў;

дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў.

Дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў маюць права на першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў), а таксама права на бясплатнае забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі.

Права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) тэрмінам да аднаго месяца маюць непаўналетнія дзеці, якія пастаянна (пераважна) пражываюць або якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем.

арт. 10, 11, 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян»

Прававыя гарантыі работнікам з сямейнымі абавязкамі ў сферы працоўных адносін

Забаронена адмаўленне ў заключэнні працоўнага дагавора жанчынам па матывах, звязаных з цяжарнасцю або наяўнасцю дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, а адзінокім маці – з наяўнасцю дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцяці-інваліда – да 18 гадоў).

ч. 1 арт. 16 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК)

ч. 1 арт. 268 ПК

Забаронена скасаванне працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка, акрамя выпадкаў ліквідацыі арганізацыі, спынення дзейнасці філіяла, прадстаўніцтва ці іншага адасобленага падраздзялення арганізацыі, размешчаных у іншай мясцовасці, спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама па падставах, прадугледжаных пунктамі 4, 5, 7-9 артыкула 42 і артыкулам 47 ПК з наступнымі катэгорыямі:

цяжарнымі жанчынамі;

жанчынамі, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў;

адзінокімі маці, якія маюць дзяцей ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў (дзяцей-інвалідаў – да 18 гадоў).

Да адзінокіх маці адносяцца жанчыны, якія не знаходзяцца ў шлюбе і маюць дзяцей, у актавым запісе аб нараджэнні якіх запіс пра бацьку прыведзены ва ўстаноўленым парадку па ўказанні маці, а таксама ўдовы (удаўцы), якія не ўступілі ў новы шлюб, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.

Названыя гарантыі прадастаўляюцца таксама працуючым бацькам, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў (ч. 5 арт. 271 ТК).

ч. 3 арт. 268 ПК

Працягненне тэрміну кантракту на пэўны тэрмін.

Кантракт працягваецца з:

працуючай жанчынай, якая знаходзіцца ў адпачынку па цяжарнасці і родах, маці (бацькам дзіцяці замест маці, апекуном), якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў, – не менш чым да заканчэння названых адпачынкаў;

з маці (бацькам дзіцяці замест маці, апекуном), якая прыступіла да работы да або пасля заканчэння алпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў, з яе згоды не менш чым да дасягнення дзіцём узросту 5 гадоў;

з цяжарнай жанчынай з яе згоды – на перыяд цяжарнасці або іншы тэрмін па пагадненні бакоў.

п. 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.04.2000 № 180 «Аб парадку прымянення Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 г. № 29»

Пераход з бестэрміновага працоўнага дагавора на кантракт толькі са згоды работніка:

цяжарным жанчынам, жанчынам, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў (дзяцей-інвалідаў – да васямнаццаці гадоў).

Вызваленне ад праходжання атэстацыі цяжарных жанчын; жанчын, якія знаходзіліся ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў, – на працягу года пасля выхаду іх на працу.

пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.05.2010 № 784

Забарона на прыцягненне да звышурочных работ, працы ў дзяржаўныя святы і святочныя дні (частка першая артыкула 147), выхадныя дні і накіраванне ў службовую камандзіроўку: цяжарных жанчын; жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў.

Жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў (дзяцей-інвалідаў – да 18 гадоў), могуць прыцягвацца да дадзенай рабоце з іх пісьмовай згоды.

ч. 1, ч. 3 арт. 263 ПК

Забарона на прыцягненне да працы ў начны час цяжарных жанчын.

Жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў (дзяцей-інвалідаў – да 18 гадоў) прыцягваюцца да працы з іх пісьмовай згоды.

ч. 2, ч. 3 арт. 263 ПК

Забарона на адмаўленне ў заключэнні працоўнага дагавора і на зніжэнне заработнай платы па матывах, звязаных з цяжарнасцю або наяўнасцю дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, адзінокім маці – з наяўнасцю дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцяці-інваліда – да 18 гадоў).

ч. 1 арт. 268 ПК

Зніжэнне цяжарным жанчынам нормаў выпрацоўкі, нормаў абслугоўвання або перавод на іншую працу, больш лёгкую, якая выключае ўздзеянне шкодных і (або) небяспечных вытворчых фактараў, з захаваннем сярэдняга заробку па ранейшай працы.

Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з медыцынскім заключэннем. Да вырашэння пытання аб пераводзе жанчына вызваляецца ад працы з захаваннем сярэдняга заробку за ўсе прапушчаныя з прычыны гэтага рабочыя дні за кошт наймальніка.

ч. 1, 2 арт. 264 ПК

Перавод на іншую працу з захаваннем сярэдняга заробку па ранейшай працы пры немагчымасці выканання ранейшай працы жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да паўтара гадоў. Перавод робіцца на тэрмін да дасягнення дзіцём узросту паўтара года.

ч. 3 арт. 264 ПК

Абавязак наймальніка – устанавіць няпоўны працоўны час (няпоўны працоўны дзень або няпоўны працоўны тыдзень) па просьбе цяжарнай жанчыны, жанчыны, якая мае дзіця ва ўзросце да 14 гадоў (у тым ліку які знаходзіцца на яе апецы), работніка, які ажыццяўляе догляд хворага члена сям’і ў адпаведнасці з медыцынскай даведкай аб стане здароўя.

ч. 2 арт. 289 ПК

Прадастаўленне жанчынам, якія маюць дзяцей ва ўзросце да паўтара года, дадатковых перапынкаў (акрамя абедзеннага часу) для кармлення дзіцяці з захаваннем за яго перыяд сярэдняга заробку.

Перапынкі прадастаўляюцца не радзей, чым праз тры гадзіны працягласцю не менш за 30 хвілін кожны. Пры наяўнасці двух або больш дзяцей ва ўзросце да паўтара года працягласць перапынку ўстанаўліваецца не менш за адну гадзіны. Па жаданні жанчыны перапынкі для кармлення дзіцяці могуць быць далучаны да перапынку для адпачынку і харчавання або ў сумаваным выглядзе перанесены як на пачатак, так і на канец працоўнага дня (рабочай змены) з адпаведным яго (яе) скарачэннем.

арт. 267 ПК

Забаронена замяняць працоўны адпачынак грашовай кампенсацыяй. Забарона ўстаноўлена ў дачыненні да адпачынкаў, якія прадстаўляюцца цяжарным жанчынам.

ч. 2 арт. 161 ПК

Абавязак наймальніка – запланаваць працоўны адпачынак у пэўны час па жаданні работніка:

жанчынам, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў або дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, – у летні час або іншы зручны;

жанчынам перад адпачынкам па цяжарнасці і родах або пасля яго;

работнікам, жонкі якіх знаходзяцца ў адпачынку па цяжарнасці і родах, – у перыяд гэтага адпачынку.

ч. 4 арт. 168 ПК

Прадастаўленне працоўнага адпачынку да заканчэння шасці месяцаў працы ў першым працоўным годзе:

жанчынам перад адпачынкам па цяжарнасці і родах або пасля яго;

жанчынам, якія маюць двух і больш дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў або дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.

ч. 2 арт. 166 ПК

Прадстаўленне сацыяльных адпачынкаў:

кароткачасовы адпачынак без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён:

жанчынам, якія маюць двух і больш дзяцей ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў або дзіця-інваліда ва ўзросце да васямнаццаці гадоў;

работнікам, якія ажыццяўляюць догляд хворага члена сям’і ў адпаведнасці з медыцынскай даведкай аб стане здароўя.

Адпачынак прадастаўляецца на працягу каляндарнага года ў перыяд, узгоднены бакамі.

арт. 189 ПК

адпачынак па цяжарнасці і родах:

працягласць адпачынку:

126 каляндарных дзён (у выпадках складаных родаў, у тым ліку нараджэння дваіх і больш дзяцей, 140 каляндарных дзён);

146 каляндарных дзён (у выпадках складаных родаў, у тым ліку нараджэння дваіх і больш дзяцей – 160 каляндарных дзён) – жанчынам, якія пастаянна (пераважна) пражываюць і (або) якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання.

70 каляндарных дзён з выплатай дапамогі па дзяржаўным сацыяльным страхаванні – жанчынам, якія ўсынавілі (удачарыўлі) дзіця ва ўзросце да трох месяцаў.

арт. 184, ч. 1 арт.266 ПК

адпачынак па доглядзеа дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў:

Прадастаўляецца маці, якая працуе, замест маці – працуючым бацьку або іншаму сваяку або члену сям’і дзіцяці, які фактычна ажыццяўляе догляд дзіцяці.

Дадзены адпачынак вышэйпаказаным асобам замест маці прадастаўляецца таксама ў выпадку, калі яна з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам, творчым работнікам, асобай, якая ажыццяўляе рамесную дзейнасць, дзейнасць у сферы аграэкатурызму (за выключэннем асоб, якія прыпынілі адпаведную дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам).

Акрамя таго, указаны адпачынак прадастаўляецца названым асобам таксама, калі маці не можа ажыццяўляць догляд дзіцяці ў сувязі з інваліднасцю I групы або хваробай, якая перашкаджае ажыццяўленню ёю догляду  дзіцяці, пацверджанай заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі.

Адпачынак па догляду дзіцяці ўключаецца ў агульны стаж, а таксама ў стаж працы па спецыяльнасці, прафесіі, пасады ў адпаведнасці з заканадаўствам.

арт. 185, ч. 2 арт. 266, ч. 1-2 арт. 271 ПК

Права на адзін свабодны ад працы дзень на месяц прадастаўляецца:

маці (мачысе) або бацьку (айчыму), апекуну (папячыцелю), якая выхоўвае дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

маці (мачысе) або бацьку (айчыму), апекуну (папячыцелю), якая выхоўвае дваіх дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, без аплаты або з аплатай у адпаведнасці з калектыўным дагаворам або іншым лакальным нарматыўным прававым актам.

арт. 265 ПК

Права на адзін дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку прадастаўляецца маці (мачысе) або бацьку (айчыму), апекуну (папячыцелю), якая выхоўвае дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў або траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў.

арт. 265 ПК

Наймальнік можа выдаваць цяжарным жанчынам пуцёўкі ў санаторыі і дамы адпачынку бясплатна або на льготных умовах, а таксама аказваць ім матэрыяльную дапамогу.

арт. 269 ПК

Дадатковыя гарантыі працаўніцам у наймальнікаў, якія прымяняюць пераважна працу жанчын.

Наймальнікі, якія прымяняюць пераважна працу жанчын, па сваёй ініцыятыве, а таксама ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам або калектыўным дагаворам, арганізуюць дзіцячыя яслі і сады, пакоі для кармлення грудных дзяцей і асабістай гігіены жанчын, вызначаюць у адпаведнасці з медыцынскімі рэкамендацыямі працоўныя месцы і віды работ (у тым ліку на даму), на якія пры неабходнасці могуць пераводзіцца цяжарныя жанчыны, а таксама ствараюць самастойна або на долевых умовах спецыяльныя падраздзяленні для выкарыстання іх працы.

арт. 270 ПК

Пераважнае права на заключэнне працоўнага дагавора на даму (працоўны дагавор аб выкананні работы на даму з матэрыялаў і з выкарыстаннем абсталявання, інструментаў, механізмаў і прыстасаванняў, якія выдзяляюцца наймальнікам або набываюцца за кошт сродкаў гэтага наймальніка) прадастаўлена:

жанчынам, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў (дзяцей-інвалідаў – да 18 гадоў);

асобам, якія ажыццяўляюць догляд інвалідаў або членаў сям’і, якія доўга хварэюць і па стане здароўя маюць патрэбу ў доглядзе.

арт. 305 ПК

Працуючыя бацькі, якія выхоўваюць дзяцей без маці (у сувязі з яе смерцю, пазбаўленнем бацькоўскіх правоў, доўгім – больш за месяц – знаходжаннем ў лячэбнай установе і іншымі прычынамі), а таксама апекуны (папячыцелі) дзяцей адпаведнага ўзросту маюць права на гарантыі, якія прадстаўляюцца заканадаўствам і калектыўнымі дагаворамі, пагадненнямі працуючым жанчынам-маці.

ч. 6 арт. 271 ПК.

Меры падтрымкі ў сферы падаткаабкладання

З 1 студзеня 2015 года бацькам, якія маюць дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў або дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, прадастаўляецца стандартны падатковы вылік у памеры 410 тысяч рублёў на кожнага дзіцяці або ўтрыманца на месяц.

Ад абкладання падаткам на нерухомасць вызваляюцца будынкі і збудаванні шматдзетных сем’яў, у тым ліку не завершаныя будаўніцтвам, за выключэннем прызначаных і (або) выкарыстоўваемых ў вызначаным парадку для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.

Для бацькоў (усынавіцеляў) у шматдзетных сем’ях з трыма і больш дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў, плацельшчыкаў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, плацельшчыкаў адзінага падатку, стаўкі адзінага падатку паніжаюцца на 20 працэнтаў, для плацельшчыкаў – інвалідаў I і II груп, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей і (або) дзяцей, якія атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі, – на 100 працэнтаў. Названыя льготы прадастаўляюцца пры ўмове, што муж (жонка) плацельшчыка таксама з’яўляецца інвалідам I або II групы.

Вызваляюцца ад зямельнага падатку зямельныя ўчасткі, прадастаўленыя аднаму (некалькіх) членам шматдзетнай сям’і.

арт. 164, 267 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь

Іншыя меры падтрымкі

Адначасовае прадастаўленне семям безнаяўных грашовых сродкаў у памеры 10 тысяч долараў ЗША (сямейны капітал).

Права на сямейны капітал маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей, якія нарадзіліся ў перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 г.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.12.2014 № 572 «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей»

Сацыяльнае абслугоўванне ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (прадастаўленне шырокага спектру сацыяльных паслуг: кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-псіхалагічных, матэрыяльнай дапамогі і інш.).

Для найбольш неабароненых катэгорый сем’яў прадугледжаны:

паслуга пагадзіннага догляду малалетніх дзяцей (паслуга няні) – аказанне дапамогі ў доглядзе і (або) кароткачасовае (на працягу дня) вызваленне бацькоў ад догляду за дзіцем:

сем’ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, якія нарадзіліся адначасова;

сем’ям, якія выхоўваюць дзіцяці-інваліда (дзяцей-інвалідаў).

Паслугі няні прадастаўляюцца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах нормаў і нарматываў, устаноўленых заканадаўствам;

паслуга сацыяльнай перадышкі – вызваленне бацькоў (членаў сям’і) ад догляду дзіцяці-інваліда на пэўны перыяд часу (да 28 дзён у каляндарным годзе) у мэтах прадастаўлення ім магчымасці для аднаўлення сіл, вырашэння сямейна-бытавых пытанняў.

Паслуга прадастаўляецца дамамі-інтэрнатамі для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

паслуга часовага прытулку – прадастаўленне часовага месца знаходжання грамадзянам, якія не маюць пэўнага месца жыхарства або па аб’ектыўных прычынах страцілі магчымасць знаходжання па месцы жыхарства і месцы знаходжання (ахвярам гандлю людзьмі, асобам, пацярпелым ад насілля, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў).

Паслуга прадастаўляецца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, тэрмін знаходжання ў «крызісным пакоі» не абмежаваны (да вырашэння цяжкай жыццёвай сітуацыі).

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльным абслугоўванні»

Афіцыйны сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь