Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 9-ы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў.
Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічання ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, стварэння сістэмы па выяўленні і прасоўванні маладых таленавітых спецыялістаў, камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.
У межах конкурсу разглядаюцца перспектыўныя інавацыйныя праекты з дэталёва прапрацаванай стратэгіяй рэалізацыі (камерцыялізацыі) і адпаведныя прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Конкурс праводзіцца па намінацыях: «Найлепшы інавацыйны праект» і «Найлепшы моладзевы інавацыйны праект» (для фізічных асоб да 35 гадоў).
Акрамя таго, у 2018 годзе міжнароднай навукова-вытворчай фармацэўтычнай кампаніяй «НАТИВИТА» заснавана дадатковая намінацыя «Біятэхналогіі і геномікі ў медыцыне і фармацэўтыцы». Прызавы фонд намінацыі складае 3000 долараў ЗША (у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на момант падвядзення вынікаў конкурсу).
У межах дадатковай намінацыі разглядаюцца праекты па наступных напрамках:
• вытворчасць біялагічна актыўных рэчываў мікраарганізмамі, у тым ліку і генна-інжынернымі (ферменты, амінакіслоты і г.д.);
• клеткавыя і субклеткавыя тэхналогіі;
• тэхналогіі рэдагавання геному;
• дыягнастычныя тэст-сістэмы для ацэнкі стану геному, транскрыптому, пратэому;
• распрацоўка інструментарыю для вышэйзгаданых напрамкаў (метады аналізу, біяінфарматычныя праграмныя прадукты – збор і аналіз Big Data);
• мікраарганізмы – платформы для генна-інжынерных маніпуляцый, прыборы для праточнай цытаметрыі, інструментар для мікракланальнага размнажэння (PCR і інш.);
• распрацоўка жывёльных мадэляў захворванняў чалавека (анкалогія).
У дадатковай намінацыі могуць прымаць удзел праекты, пададзеныя ў намінацыі «Найлепшы інавацыйны праект» і «Найлепшы моладзевы інавацыйны праект», які адносіцца да вышэйвыкладзеных напрамкаў.
Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія самастойна выбіраюць, да якой намінацыі адносіцца прадстаўлены імі інавацыйны праект.
Тэрміны правядзення:
1. Прыём заявак і папярэдні адбор праектаў – да 1 кастрычніка 2018 г.
2. Экспертыза інавацыйных праектаў – да 15 лістапада 2018 года.
3. Вызначэнне пераможцаў і прызёраў конкурсу – снежань 2018 г.
Па выніках разгляду і абароны інавацыйных праектаў савет конкурсу вызначыць пераможцаў і прызёраў конкурсу. У кожнай намінацыі ўстанаўліваецца адзін пераможца і пяць прызёраў, з іх два ўдзельнікі, якія занялі другое месца, і тры – якія занялі трэцяе месца.
Пераможцам і прызёрам конкурсу ў намінацыях «Найлепшы інавацыйны праект» і «Найлепшы моладзевы інавацыйны праект» уручаюцца прэміі:
за першае месца – 60 тарыфных ставак 1-га разраду (2.040,00 рублёў);
за другое месца – 40 тарыфных ставак 1-га разраду (1.360,00 рублёў);
за трэцяе месца – 20 тарыфных ставак 1-га разраду (680,00 рублёў).
Сярод пераможцаў і прызёраў конкурсу савет конкурсу адбірае праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымліваюць сертыфікат з правам на атрыманне грашовых сродкаў у мэтах рэалізацыі гэтых праектаў у памеры 400 тарыфных ставак 1-га разраду (13600,00 рублёў).
Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў, формы конкурснай дакументацыі, даведачную інфармацыю можна знайсці на сайце конкурсу http://konkurs.bif.ac.by.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце конкурсу http://konkurs.bif.ac.by, запоўніўшы ўстаноўленыя арганізатарамі формы (заяўку, пашпарт і бізнес-план інавацыйнага праекта), і накіраваць у тэрмін да 1 кастрычніка 2018 г. у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў на адрас Беларускага інавацыйнага фонду (220002, г. Мінск, вул. В. Харужай, в. 31а, каб. 403).
Кантактны тэлефон +375 17 2931781, факс +375 17 2931797.