RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праект «Будаўніцтва прыбудовы з убудаваным медыцынскім блокам Веснаўскага дома-інтэрната ў в. Веснава Глускага раёна»

1. Назва праекта: «Будаўніцтва прыбудовы з убудаваным медыцынскім блокам Веснаўскага дома-інтэрната ў в. Веснава Глускага раёна»

2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 12,7 месяца

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Веснаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»

4. Мэты праекта: Паляпшэнне якасці жыцця выхаванцаў дома-інтэрната

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– паляпшэнне якасці вучэбна-выхаваўчага працэсу: адкрыццё дадатковых класных пакояў, памяшканняў для заняткаў па сацыяльнай і працоўнай рэабілітацыі выхаванцаў;

– паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання выхаванцаў дома-інтэрната;

– забеспячэнне выканання ў поўным аб’ёме санітарных нормаў;

– забеспячэнне ўмоў для перамяшчэння дзяцей-калясачнікаў.

6. Мэтавая група: выхаванцы ДУСА «Веснаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: будаўніцтва двухпавярховага будынка з падвалам агульнай плошчай больш за 4 тыс. м2, у структуру якога будуць уваходзіць навучальныя класы, жылыя пакоі, медыцынскі блок з ізалятарам і прыёмным аддзяленнем. Пабудова спецыяльнага ліфта для дзяцей-калясачнікаў, дадатковых пандусаў і поручняў

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): каля 4 500 000 $ (увесь аб’ём фінансавання са сродкаў донара)

9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць, раён, горад): Магілёўская вобласць, Глускі раён, в. Веснава

10. Кантактная асоба:

прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты

Клімовіч Вячаслаў Уладзіміравіч, дырэктар ДУСА «Веснаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця», 8-02230-74-084, vesnovo.di@mintrud.by