У адпаведнасці з пунктам 5 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, аплачваюць паслугі, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне (далей – паслугі з кампенсацыяй выдаткаў), пасля ўключэння гэтых грамадзян у спіс працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы і аплачваюць паслугі з кампенсацыяй выдаткаў.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія працуюць за мяжой або атрымліваюць адукацыю за мяжой у дзённай форме, пры прад’яўленні пацвярджальных дакументаў не ўключаюцца ў спіс працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы і аплачваюць паслугі з кампенсацыяй выдаткаў.
Прадастаўленне дакументаў, якія пацвярджаюць працу або навучанне за мяжой, – гэта права, а не абавязак грамадзяніна.
Як пацвердзіць занятасць
Для пацверджання сваёй занятасці названым катэгорыям грамадзян неабходна прадаставіць у пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва па месцы рэгістрацыі дакументы, якія пацвярджаюць ажыццяўленне працоўнай дзейнасці або навучанне ў дзённай форме атрымання адукацыі.
Такімі дакументамі могуць быць:
для грамадзян, якія працуюць за мяжой:
– копія працоўнага дагавора (кантракта);
– копія пасведчання, дазволу, ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай, натарыяльнай дзейнасці;
– копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт працоўнай дзейнасці;
для грамадзян, якія атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі за мяжой:
– даведка з установы адукацыі;
– копія дамовы на аказанне адукацыйных паслуг;
* копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт навучання.
Звяртаем увагу!
Дакументы павінны быць прадстаўлены з афіцыйным перакладам на рускую або беларускую мову.
Пераклад павінен быць афіцыйна завераны арганізацыяй, надзеленай правам пацверджання правільнасці перакладу дакумента ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны, на тэрыторыі якой ажыццяўляецца пераклад:
– натарыяльна;
– апастылем;
– іншай існуючай формай зацвярджэння афіцыйнага перакладу дакументаў у адпаведнасці з заканадаўствам краіны, на тэрыторыі якой ажыццяўляецца пераклад дакумента.
Спосаб прадастаўлення дакументаў у камісію
– электронная пошта
– паштовая сувязь
– асабісты зварот
Фармат прадастаўлення дакументаў
Інфармацыя аб месцы знаходжання, паштовы адрас і адрас электроннай пошты пастаянна дзеючых камісій па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва размешчана на афіцыйных сайтах раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў у гарадах.
Пры накіраванні копій дакументаў па электроннай пошце памер файла не павінен перавышаць 5 Мб.
Дапушчальныя наступныя фарматы файлаў: pdf, jpg, jpeg, png.
Рэкамендаваны тэрміны прадастаўлення дакументаў
Першыя спісы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць паслугі з кампенсацыяй выдаткаў, будуць сфарміраваны да 1 лютага 2019 г.
У сувязі з гэтым дакументы, якія пацвярджаюць працу або навучанне за мяжой, прадастаўляюцца ў камісіі да 21 студзеня 2019 г.
З улікам таго, што спісы фарміруюцца штоквартальна, у далейшым пры прадастаўленні дакументаў у камісію просім арыентавацца на тэрміны фарміравання спісаў на аплату паслуг з вяртаннем выдаткаў. У гэтай сувязі рэкамендуецца дакументы падаваць у камісію:
да 21 красавіка; да 21 ліпеня; да 21 кастрычніка; да 21 студзеня.
Перыяд, на працягу якога грамадзянін не ўключаецца ў спіс, вызначаецца камісіяй на падставе прадастаўленых дакументаў.
УВАГА!!!
Пры наяўнасці ў грамадзян пытанняў па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» (тлумачэнні, прадастаўленне дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць, цяжкая жыццёвая сітуацыя і інш.) неабходна звяртацца ў пастаянна дзеючыя камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва па месцы рэгістрацыі.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь