RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сацыяльнае таксі працуе ў Бабруйску

Са жніўня 2018 года ў Бабруйску ўкаранёна новая паслуга –«сацыяльнае таксі».

 Паслугі «сацыяльнага таксі» прадастаўляюцца ў мэтах забеспячэння даступнасці для інвалідаў аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, аказання ім садзейнічання ў атрыманні медыцынскай, зубапратэзнай, пратэзна-артапедычнай і медыка-псіхалагічнай дапамогі, правядзенні рэабілітацыйных мерапрыемстваў, шпіталізацыі ў лячэбна-прафілактычныя ўстановы і інш.

Права на транспартныя паслугі маюць асобы, зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў Бабруйску:

• інваліды-калясачнікі;

* дзеці-інваліды да 18 гадоў з 3 і 4 ступенню страты здароўя;

* асоба, якая суправаджае інваліда.

Транспартныя паслугі, якія аказваюцца спецыяльным транспартным сродкам «сацыяльнае таксі», прадастаўляюцца на бясплатнай аснове.

Транспартныя паслугі прадастаўляюцца ў парадку чарговасці паступлення заявак і робяцца ў межах г. Бабруйска ў цотныя працоўныя дні (за выключэннем выхадных і святочных дзён) для забеспячэння дастаўкі ад месца жыхарства да аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры г. Бабруйска і назад да месца жыхарства:

* ва ўстановы аховы здароўя не больш за 5 разоў на працягу месяца (за выключэннем дастаўкі для аказання тэрміновай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі);

* у аздараўленчыя і рэабілітацыйныя ўстановы (кабінеты) згодна з напрамкаміўстаноў аховы здароўя (для дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў пры 3 і 4 ступені страты здароўя і асобе, якая іх суправаджае);

* у аптэкі, на аб’екты бытавога абслугоўвання, у арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) якія прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, натарыяльныя канторы (натарыяльныя бюро), юрыдычныя кансультацыі, на вакзалы, банкі, арганізацыі сувязі, дзяржаўныя органы, установы сацыяльнай абароны горада Бабруйска, не больш за 2 разы на працягу месяца;

• на могілкі не больш за 1 раз на працягу года;

* ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі (для навучэнцаў у завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай, форме атрымання адукацыі) не больш за 2 разы на працягу тыдня.

У транспартныя паслугі не ўключаецца:

* дапамога ў транспарціроўцы і перамяшчэнні да транспартнага сродку;

* дапамога ў міжпавярховай транспарціроўцы, перамяшчэнні па месцы знаходжання на аб’ектах інфраструктуры,

* дастаўка ў лячэбныя ўстановы для аказання тэрміновай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі;

* транспарціроўка ляжачых хворых па медыцынскіх паказаннях.

Пры першасным звароце аб прадастаўленні транспартнай паслугі заяўнік прадастаўляе ў цэнтр наступныя дакументы:

* пашпарт ці іншы дакумент які сведчыць асобу;

* дакумент, які пацвярджае права на сацыяльныя льготы (пасведчанне інваліда).

Заяўкі прымаюцца ў працоўныя дні з 8-00 да 13-00 і з 14.00 да 17.00:

Першамайскі раён г. Бабруйска: вул. 50 год ВЛКСМ, д. 19, каб. 2 або па тэл. 8 (0225) 72 73 97;

Ленінскі раён г. Бабруйска: вул. К.Лібкнехта, д. 58, каб. 203 або па тэл. 8 (0225) 72 18 91.