Рус Бел Eng 中文

Салтанаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат: праект «З правам на самастойнае жыццё»

 

  1. Назва праекта: «З правам на самастойнае жыццё»
  1. Тэрмін рэалізацыі праекта: 3 гады
  1. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Салтанаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»
  1. Мэты праекта: падрыхтоўка (адаптацыя) да жыцця па-за стацыянарнай установай, аднаўленне ў дзеяздольнасці, суправаджэнне ў першыя гады самастойнага жыцця

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– стварэнне (набыццё) і абсталяванне кватэры (дома) для самастойнага пражывання выпускнікоў дома-інтэрната, адноўленых у дзеяздольнасці.

– прыцягненне да працоўнай дзейнасці (садзейнічанне ў працаўладкаванні)

– юрыдычнае, псіхалагічнае, іншае суправаджэнне

  1. Мэтавая група: праект разлічаны на патэнцыйных выпускнікоў дома-інтэрната, адноўленых у дзеяздольнасці

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: 

1. стварэнне (набыццё) і абсталяванне кватэры (дома) для самастойнага пражывання выпускнікоў дома-інтэрната, адноўленых у дзеяздольнасці:

1.1. набыццё кватэры (дома) для самастойнага пражывання

1.2. набыццё мэблі

1.3. набыццё прадметаў першай неабходнасці (адзенне, абутак, прадукты гігіены і харчавання), неабходных для пачатку самастойнага жыцця

2. аднаўленне ў дзеяздольнасці:

2.1. падрыхтоўка і правядзенне неабходных мерапрыемстваў па аднаўленні ў дзеяздольнасці

2.2. прадстаўленне інтарэсаў патэнцыйна дзеяздольнага у працэсах па аднаўленні яго дзеяздольнасці

3. садзейнічанне ў працаўладкаванні

3.1 пошук патэнцыйных работадаўцаў, правядзенне падрыхтоўчай працы

3.2 аказанне практычнай дапамогі ў праходжанні медыцынскай камісіі, падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для працаўладкавання

4. суправаджэнне:

4.1. аказанне юрыдычнай, псіхалагічнай і іншай дапамогі.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША):

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША):)

Сродкі донара

20000 $

Самастойнае фінансаванне

1000 $

8. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): ДУСА «Салтанаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» 213134 Магілёўская вобл., Магілёўскі р-н, в. Салтанаўка. Месца набыцця жылога памяшкання зыходзячы з наяўных прапаноў, максімальна набліжанае да дома-інтэрната

9. Кантактная асоба:

Іваненка Аляксандр Аляксандравіч, дырэктар дома-інтэрната.

8-0222-210233 (рабочы), 8-0222-210320 (факс),

8-044-5651629 (мабільны)

soltan14di@gmail.com