RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Крычаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат: праект «Рука дапамогі інваліду»

  1. Назва праекта: «Рука дапамогі інваліду»
  1. Тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год
  1. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Крычаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»
  1. Мэты праекта:

– набыццё тэхналагічнага абсталявання для падрыхтоўкі ежы;

– набыццё абсталявання і механізмаў для арганізацыі сельскагаспадарчых работ на дапаможнай гаспадарцы;

– набыццё машыны і механізмаў для арганізацыі працоўнай рэабілітацыі інвалідаў;

– арганізацыя вольнага часу інвалідаў, якія пражываюць у доме-інтэрнаце.

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– харчаванне грамадзян, якія пражываюць ва ўстанове, стане больш збалансаваным, вітамінізаваным;

– прыцягненне да працатэрапіі грамадзян, якія жадаюць на дапаможнай гаспадарцы вырошчваць гародніну, садавіну;

– павелічэнне колькасці грамадзян, задаволеных якасцю жыцця;

– добраўпарадкаванне тэрыторыі дома-інтэрната.

6. Мэтавая група: інваліды, якія пражываюць у доме-інтэрнаце.

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

– набыццё тэхналагічнага абсталявання для падрыхтоўкі ежы;

– набыццё абсталявання для навучання жыльцоў апрацоўцы зямлі, правільнай пасадцы саджанцаў, догляду за агародніннымі культурамі;

– пабудова цяпліцы для вырошчвання расады, гародніны;

– набыццё саджанцаў пладовых дрэў, падрыхтоўка і арганізацыя захоўвання вырашчанай прадукцыі;

– арганізацыя вольнага часу інвалідаў.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША):

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША):

Сродкі донара

19500 $

Самастойнае фінансаванне

    –

8. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Крычаўскі раён, в. Свадковічы

9. Кантактная асоба:

ініцыялы, прозвішча, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты

В. Г. Жылінскі, загадчык гаспадаркі,

8-02241-39235, krichev.di@mintrud.by