RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з псіхафізічнымі асаблівасцямі: праект «Вучэбная кватэра»

  1. Назва праекта:«Вучэбная кватэра»
  1. Тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год
  1. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з псіхафізічнымі асаблівасцямі»

4.      Мэты праекта: прадастаўленне кандыдатам на аднаўленне дзеяздольнасці магчымасці пражывання ва ўмовах, якія імітуюць жыццё выхаванцаў пасля выхаду з установы; прагназаванне і папярэджанне ўзнікнення цяжкасцей пры самастойным пражыванні.

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:

– стварыць вучэбную, трэніровачную кватэру ў г. п. Глуск са спецыялізаваным абсталяваннем і неабходнымі трэніровачнымі зонамі;

– арганізаваць суправаджэнне выхаванцаў ва ўмовах вучэбнай кватэры;

–забяспечыць пераход ад залішняга ўздзеяння (апекі) у інтэрнатнай установе да жыцця ў адкрытым соцыуме.

6.      Мэтавая група: Выхаванцы аддзялення суправаджальнага пражывання.

7.      Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: купля кватэры ў г.п. Глуск і яе абсталяванне. Арганізацыя навучання ў вучэбнай кватэры: падбор кадраў, неабходных для функцыянавання вучэбнай кватэры, камплектаванне вучэбнай групы, распрацоўка неабходнай дакументацыі (праграмы, каляндарна-тэматычнага планавання і г.д.). Правядзенне навучальных заняткаў па самастойным сацыяльнымфункцыянаванні.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША):

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША):

Сродкі донара

30000 $

Самастойнае фінансаванне

8.      Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Глускі раён, в. Вяснова

9. Кантактная асоба:

ініцыялы, прозвішча, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты

В. У. Клімовіч, дырэктар дома-інтэрната,

8-02230-74084 , vesnov04di@gmail.com