RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Гуманітарны праект «Фізкультура і спорт як сродак сацыяльнай інтэграцыі і самарэалізацыі дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі»

Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта

Установа адукацыі «Шклоўская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку»

1. Назва праекта: Гуманітарны праект «Фізкультура і спорт як сродак сацыяльнай інтэграцыі і самарэалізацыі дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі»

2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019–2022

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект:

грамадскае аб’яднанне «Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь»;

Партнёр праекта: установа адукацыі «Шклоўская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку», Установа «Магілёўская абласная СДЮШАР прафсаюзаў «Спартак»».

4. Мэты праекта:

1. Агульная мэта праекта – унесці ўклад у барацьбу з сацыяльнай дэзынтэграцыяй інвалідаў і павысіць узровень дасведчанасці грамадства па гэтым пытанні.

2. Асаблівая мэта праекта – спрыяць сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў праз спорт.

3. Прыватныя мэты:

– стварэнне ўмоў для фарміравання ў падрастаючага пакалення культуры здаровага ладу жыцця, усвядомленага стаўлення да свайго здароўя, развіцця фізічнай актыўнасці;

– фарміраванне жыццёвых нормаў, якія спрыяюць захаванню і ўмацаванню здароўя, выпрацоўкі стэрэатыпаў здаровага ладу жыцця для эфектыўнага супрацьдзеяння неспрыяльным фактарам сацыяльнага асяроддзя дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама павышэнне эфектыўнасці выхаваўчага працэсу;

– фарміраванне ў дзяцей усвядомленых патрэбаў у сістэматычных занятках фізічнай культурай і спортам, самаўдасканаленні;

– паляпшэнне і ўмацаванне спартыўнай базы УА «Шклоўская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з парушэннямі зроку».

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

1) палепшыць спартыўную інфраструктуру, якая забяспечвае магчымасць займацца фізічнай культурай і спортам дзецям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі;

2) стварыць на базе УА «Шклоўская дзяржаўная агульнаадукацыйная спецыяльная школа для дзяцей з парушэннямі зроку» цэнтр па падрыхтоўцы рэзерву для паралімпійскай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках і біятлоне;

3) прыцягнуць да заняткаў спортам як мага большую колькасць дзяцей-інвалідаў, а таксама даць дадатковыя магчымасці для трэніровак тым, хто актыўна займаецца спортам;

4) даць магчымасць дзецям-інвалідам убачыць, на што яны здольныя ў спорце, спрыяць сацыяльнай інтэграцыі з дапамогай спорту;

6. Мэтавая група: навучэнцы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзеці-інваліды Шклоўскай спецшколы-інтэрната.

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

У межах рэалізацыі гэтага праекта ў школе-інтэрнаце будзе адкрыты цэнтр па падрыхтоўцы рэзерву для паралімпійскай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках і біятлоне. Ва ўстанове «Магілёўская абласная СДЮШАР прафсаюзаў «Спартак»» адкрыта аддзяленне па інваспорце (лыжныя гонкі і біятлон сярод дзяцей-інвалідаў па зроку і з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата). З адкрыццём аддзялення па інваспорце (лыжныя гонкі і біятлон) у названай установе будуць створаны аптымальныя ўмовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага, спаборніцкага і выхаваўчага працэсаў з юнымі спартсменамі. Плануецца правядзенне 4 трэніровачных лагераў для дзяцей-інвалідаў з прыцягненнем на сумесныя з асноўнай камандай вучэбна-трэніровачныя зборы найбольш адораных хлопцаў.

Меркаваныя вынікі ўкаранення:

– дзеці з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі будуць мець добра абсталяваныя і даступныя залы для трэніровак і арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў, што дазволіць прывабіць да заняткаў спортам большую колькасць дзяцей-інвалідаў паўночна-ўсходняга рэгіёна Рэспублікі;

– з’явіцца больш спецыялістаў, якія працуюць у галіне паралімпійскага спорту;

– з’явіцца магчымасць забяспечыць пошук і падрыхтоўку рэзерву для зборных каманд па зімовых відах спорту. Пасля магчыма развіццё новых відаў спорту для інвалідаў;

– грамадства ў цэлым стане больш інфармаваным аб патрэбах і магчымасцях людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 100 000

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

99 000

Самастойнае фінансаванне

1000

8. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Установа адукацыі «Шклоўская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку»; г. Шклоў, вул. Савецкая, 55 «

9. Кантактная асоба: Аляксандрава Інга Віктараўна, дырэктар УА «Шклоўская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку»; г. Шклоў, вул. Савецкая, 55; тэл. 802239 31656

Sp_school_shklov@mail.ru