RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праект Глускай ЦРБ «Павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця насельніцтва і паляпшэнне дэмаграфічных паказчыкаў у Глускім раёне»

Гуманітарны праект УАЗ «Глуская ЦРБ» шукае спонсараў.

  1. Назва праекта: «Павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця насельніцтва і паляпшэнне дэмаграфічных паказчыкаў у Глускім раёне»
  1. Тэрмін рэалізацыі праекта:24 месяцы
  1. Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: УАЗ «Глуская ЦРБ імя заслужанага ўрача БССРА. С. Сямёнава»
  1. Мэты праекта: стабілізацыя дэмаграфічных паказчыкаў, павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця насельніцтва, зніжэнне агульнай смяротнасці ў Глускім раёне.

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

* максімальны ахоп насельніцтва Глускага раёна дыспансернымі аглядамі;

* арганізацыя і ўкараненне скрынінгавых праграм;

* зніжэнне смяротнасці ад хвароб сістэмы кровазвароту;

* зніжэнне смяротнасці асоб працаздольнага ўзросту;

* зніжэнне захворванняў на злаякасныя новаўтварэнні і смяротнасці ад іх;

* павышэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву Глускага раёна.

  1. Мэтавая група: насельніцтва Глускага раёна
  1. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

– абследаванне насельніцтва з выкананнем усіх неабходных лабараторных і інструментальных метадаў даследаванняў (у тым ліку агульнаклінічныя аналізы, электракардыяграфія і іншыя інструментальныя даследаванні);

– павышэнне даступнасці лабараторных даследаванняў, павелічэнне колькасці абследаваных асоб, забеспячэнне своечасовасці абследавання;

– правядзенне электракардыяграфічных даследаванняў на фельчарска-акушэрскіх пунктах з мэтай своечасовага выяўлення хвароб сістэмы кровазвароту і накіравання пацыентаў да ўрачоў-спецыялістаў;

– павышэнне якасці лабараторных і інструментальных метадаў даследавання і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання медыцынскага абсталявання.

Вышэйпералічаныя метады дазволяць своечасова выявіць злаякасныя новаўтварэнні, хранічныя захворванні, хваробы сістэмы кровазвароту, своечасова прызначыць адэкватнае лячэнне, што палепшыць якасць жыцця пацыентаў, павялічыць сярэднюю працягласць жыцця і знізіць узровень агульнай смяротнасці насельніцтва Глускага раёна, у тым ліку працаздольнага ўзросту.

Для дасягнення пастаўленых мэтаў і рэалізацыі задач неабходна набыццё для УАЗ «Глуская ЦРБ імя заслужанага ўрача БССР А. С. Сямёнава» наступнай медыцынскай тэхнікі:

– гематалагічны аналізатар;

– біяхімічны аналізатар;

– гемакаагулометр;

– аналізатар кіслотна-шчолачнага стану;

– 8 ЭКГ апаратаў.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 89804

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

88804

Самастойнае фінансаванне

1000

8. Месцарэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Магілёўскаяв обласць, г. п. Глуск УАЗ «Глуская ЦРБ»

9. Кантактная асоба:

ініцыялы, прозвішча, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты

Пятрова Ірына Георгіеўна, галоўны ўрачУАЗ «Глуская ЦРБ»,

8-02230-42987, +375(44) 7227083, gluskzrb@mogilev.by