RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праект «Ранняя дыягностыка раку – зніжэнне заўчаснай смяротнасці і інваліднасці» ў УАЗ «Глуская ЦРБ»

Гуманітарны праект УАЗ «Глуская ЦРБ» шукае спонсараў.

  1. Назва праекта: «Ранняя дыягностыка раку – зніжэнне заўчаснай смяротнасці і інваліднасці»
  1. Тэрмін рэалізацыі праекта: 18 месяцаў
  1. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: УАЗ «Глуская ЦРБ імя заслужанага ўрача БССР А. С. Сямёнава»
  1. Мэта праекта: зніжэнне ўдзельнай вагі пацыентаў са злаякаснымі пухлінамі ў позніх стадыях анкалагічнага захворвання (III і IV стадыі) у агульнай колькасці пацыентаў, з выяўленымі ў працэсе скрынінгу захворваннямі, да 10%.

5.   Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– Арганізацыя і ўкараненне скрынінгу раку;

– Ранняя дыягностыка злаякасных новаўтварэнняў;

– Максімальны ахоп пацыентаў з перадракавымі захворваннямі, дыспансернымі аглядамі з поўным спектрам інструментальных абследаванняў;

– Павышэнне якасці дыягнастычных даследаванняў;

– Зніжэнне ўзроўню і цяжару інваліднасці, заўчаснай смяротнасці ад злаякасных новаўтварэнняў;

  • Павышэнне даступнасці і своечасовасці медыцынскай дапамогі.
  1. Мэтавая група: насельніцтва Глускага раёна

Target group: population of the Glusk region

  1. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

– павышэнне даступнасці ультрагукавых і эндаскапічных метадаў абследавання;

– павышэнне якасці ультрагукавых і эндаскапічных метадаў абследавання;

– павелічэнне колькасці абследаваных пацыентаў, у тым ліку з перадракавымі захворваннямі.

Вышэйпаказаныя мерапрыемствы дазволяць выявіць на ранніх стадыях злаякасныя наватворы, своечасова правесці радыкальнае лячэнне і тым самым знізіць узровень і цяжар першаснай інваліднасці, павялічыць працягласць і палепшыць якасць жыцця пацыентаў са злаякаснымі наватворамі, паменшыць рызыку заўчаснай смяротнасці і ў тым ліку ў асоб працаздольнага ўзросту, скараціць працастраты ў эканамічным сектары Глускага раёна.

Для дасягнення пастаўленай мэты і рэалізацыі задач неабходна набыць для УАЗ «Глусская ЦРБ» наступнае медыцынскае абсталяванне:

– апарат ультрагукавой дыягностыкі экспертнага класа;

– фібрагастрадуадэнаскоп.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 95000

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

93000

Самастойнае фінансаванне

2000

9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Магілёўская вобласць, г. п. Глуск УАЗ «Глуская ЦРБ»

10. Кантактная асоба:

ініцыялы, прозвішча, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты

Пятрова Ірына Георгіеўна, галоўны ўрач УАЗ «Глуская ЦРБ»,

8-02230-42987, + 375 (44) 7227083, gluskzrb@mogilev.by