RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Стварэнне тыфлаінфармацыйнага цэнтра ў Бабруйску

Установа «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Бабруйска» (далей – цэнтр) выступае партнёрам гуманітарнага праекта «Тыфлаінфармацыйны цэнтр у г. Бабруйску», які рэалізуецца ў 2019 годзе грамадскім аб’яднаннем інвалідаў «Асобы свет» пры фінансавай падтрымцы Пасольства ЗША. Тыфлаінфармацыйны цэнтр будзе створаны на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў цэнтра.

У межах праекта таксама плануецца стварэнне інфармацыйна-метадычнай базы, навучанне спецыялістаў і людзей з парушэннем зроку працы з камп’ютарам, абсталяваным спецыяльнымі тыфлатэхнічнымі і праграмнымі сродкамі, выкарыстанне магчымасцяў інтэрнэта.

На базе цэнтра 28.03.2019 праведзена прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Бабруйскага гарвыканкама, бакоў-партнёраў праекта і прадстаўнікоў ТАА «Эліта груп» (г. Масква).

Прадстаўнікі ГА «Эліта груп» Васільева Святлана і Антошына Мая прадэманстравалі новыя спецыяльныя прыстасаванні для людзей з парушэннем зроку.

На сённяшні дзень праект ужо прайшоў рэгістрацыю ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Наступны крок – набыццё спецыяльных камп’ютарных праграм для людзей з парушэннем зроку.