RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праект «Залаты век – залатыя гародніна» ў Быхаўскім раённым Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

  1. Назва праекта: «Залаты век – залатая гародніна»
  1. Тэрмін рэалізацыі праекта – 1 год (1 студзеня 2019 года – 31 снежня 2019 года)
  1. Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: Установа «Быхаўскі раённы цэнтр сацыяльнагаабслугоўвання насельніцтва»
  1. Мэты праекта: Арганізацыя вытворчасці арганічнай плодаагародніннай прадукцыі для аддзялення кругласутачнага знаходжання, для магчымасці разнастаіць харчаванне і прыцягнуць (па жаданні) да працатэрапіі тых, хто  пражывае ў аддзяленні.

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

• харчаванне стане больш збалансаваным і вітамінізаваным.

• прывабліванне да працы пенсіянераў, якія жадаюць дапамагаць на ўчастку;

•магчымасць перанакіравання сродкаў на куплю гародніны і садавіны, на ўдасканаленне умоў пражывання ў аддзяленні;

• павелічэнне колькасці пенсіянераў, задаволеных якасцю жыцця.

6. Мэтавая група: пенсіянеры і інваліды, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: купля абсталявання, садовага інвентару, насення, саджанцаў і інш. Навучанне па апрацоўцы зямлі, правільнай пасадцы саджанцаў, па доглядзе агароднінных культур, па падрыхтоўцы і захоўванні вырашчанай прадукцыі. Пасадка саджанцаў пладовых культур і кустоў. Устаноўка цяпліцы для магчымасці вырошчваць расады гародніны. Падрыхтоўка і арганізацыя захоўвання вырашчанай прадукцыі.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША):

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

35590 $

Суфінансаванне

8800 $

8. Месцарэалізацыіпраекта (вобласць/раён, горад): Быхаўскіраён, в. Грудзінаўка

9. Кантактная асоба:

ініцыялы, прозвішча, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты

Н. В. Якаўлева, загадчыкаддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, 8-02231-71724, byhov03c@gmail.com