RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Цэнтр сацыяльнай актыўнасці ветэранаў педагагічнай працы: праект «Інстытут трэцяга ўзросту»

1. Поўная назва гуманітарнага праекта: Цэнтр сацыяльнай актыўнасці ветэранаў педагагічнай працы «Інстытут трэцяга ўзросту»

2. Перыяд рэалізацыі гуманітарнага праекта: 2019-2020 гг.

3. Назва беларускай арганізацыі, якая рэалізуе гуманітарны праект: Установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»

4. Мэтавае прызначэнне праекта: Павышэнне якасці жыцця і сацыяльнай актыўнасці ветэранаў педагагічнай працы.

5.Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– стварэнне спрыяльных умоў для паспяховай адаптацыі ветэранаў педагагічнай працы да сучаснага жыцця;

– садзейнічанне ў авалоданні сучаснымі тэхнічнымі сродкамі і інфармацыйнымі тэхналогіямі;

– актывізацыя творчага патэнцыялу і захаванне пазітыўнага стаўлення да жыцця;

– прапаганда здаровага ладу жыцця, павышэнне ўзроўню фізічнай актыўнасці;

– арганізацыя вольнага часу людзей старэйшага ўзросту.

6. Мэтавая група: педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку

7. Пералік планаваных мерапрыемстваў:

– стварэнне Цэнтра сацыяльнай актыўнасці ветэранаў педагагічнай працы «Інстытут трэцяга ўзросту» магчыма пры ўладкаванні і аснашчэнні памяшканняў:

– Факультэт «Здароўе, псіхалагічная раўнавага і фізічная актыўнасць»

(ЗЛЖ, навучанне тэхніцы скандынаўскай хады, танцатэрапія);

–- Факультэт «Электронныя рэсурсы і сеткавае ўзаемадзеянне ў паўсядзённай практыцы»;

– Факультэт «Творчае і духоўнае развіццё асобы» (Асновы праваслаўнай культуры, краязнаўства і літаратуразнаўства, прыкладное мастацтва).

8. План рэалізацыі гуманітарнага праекта:

– тэхнічнае афармленнефакультэтаў «Здароўе, псіхалагічная раўнавага і фізічная актыўнасць», «Электронныя рэсурсы і сеткавае ўзаемадзеянне ў паўсядзённай практыцы», «Творчае і духоўнае развіццё асобы»;

– арганізацыя працы спецыялістаў на гэтых факультэтах.

9. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША) – 50 000,00 $

Сродкі донара: 45 000,00$

Суфінансаванне: 5 000,00$, наяўнасць неабходных памяшканняў

10. Месца рэалізацыі праекта: установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»

г. Магілёў, зав. Бярозаўскі, 1а

11. Кантактная асоба: Жудро Міхаіл Міхайлавіч, рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»,

80222 73 50 89, mogipk@mogilev.unibel.by