RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава: праект «Музей для ўсіх: стварэнне безбар’ернага асяроддзя для асоб з абмежаванымі магчымасцямі»

1. Назва праекта: «Музей для ўсіх: стварэнне безбарернага асяроддзя для асоб з абмежаванымі магчымасцямі»

 2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019 – 2020 гг.

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: установа культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава»

4. Мэты праекта:

– папулярызацыя гісторыі і культуры Магілёўскага краю для ўсіх катэгорый наведвальнікаў

– стварэнне ўмоў для наведвання музея асобамі з абмежаванымі магчымасцямі

– паляпшэнне ўмоў абслугоўвання для людзей сталага ўзросту, ветэранаў Другой сусветнай вайны і ветэранаў працы

– прадастаўленне грамадзянам з абмежаванымі магчымасцямі роўных з іншымі катэгорыямі насельніцтва умоў у рэалізацыі сваіх правоў, палягчэнне іх інтэграцыі ў грамадства

5. Задачы, плануемыя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– аснашчэнне музея неабходным абсталяваннем для стварэння безбар’ернага асяроддзя для асоб з абмежаванымі магчымасцямі

– абсталяванне музея пад’ёмнай платформай з вертыкальным перамяшчэннем для інвалідаў

– абсталяванне будынка музея пандусамі

6. Мэтавая група: маламабільныя групы насельніцтва: інваліды, людзі сталага ўзросту, ветэраны вайны і працы

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

– падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі па абсталяванні музея пад’ёмнай платформай з вертыкальным перамяшчэннем для інвалідаў (закрытага тыпу) ППБ225ВИ.

– мантаж пад’ёмнай платформы з вертыкальным перамяшчэннем для інвалідаў (закрытага тыпу) ППБ225ВИ.

– падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі па абсталяванні музея пандусамі

– абсталяванне пандусамі ганка і ўсходаў музея

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША) 

Крыніца фінансавання

абласны бюджэт

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

30000

Суфінансаванне

15000

8. Месца рэалізацыі праекта: Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць,    г. Магілёў

9. Кантактная асоба:

Буракова Аляксандра Сяргееўна, загадчык экспазіцыйна-выставачнага аддзела музея,

+375222640228, +375292410900, alexandra.burakova2010@yandex.ru