RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі: праект «Спорт, здароўе і вада – буду моцным я!»

Назва праекта: «Спорт, здароўе і вада – буду моцным я!»

2. Тэрмін рэалізацыі праекта: з 2019 па 2022 г.

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Магілёўскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі»

4. Мэта праекта: стварэнне спрыяльных умоў для захавання здароўя, аднаўлення (рэкрэацыі) рэсурсаў арганізма дзяцей з АПФР і дзяцей дашкольнага ўзросту праз іх ўключэнне ў інклюзіўнае плаванне.

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– мадэрнізацыя спартыўна-аздараўленчай базы ДУА «Магілёўскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі»;

– павелічэнне долі дзяцей з АПФР, уцягнутых у працэс заняткаў фізічнай культурай і спортам з мэтай стымулявання нервовай дзейнасці, сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэмы, пашырэння магчымасцей апорна-рухальнага апарата;

– прапаганда здаровага ладу жыцця ў сем’ях, якія выхоўваюць дзяцей з АПФР і дзяцей дашкольнага ўзросту;

– дапамога гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін шляхам прыцягнення да спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў.

6. Мэтавая група: дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, дзеці дашкольнага ўзросту

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

ДУА «Магілёўскі абласны ЦКРНіР» ажыццяўляе адукацыйны працэс для дзяцей з цяжкімі і (або) множнымі парушэннямі развіцця, у тым ліку раннюю комплексную дапамогу дзецям да 3 гадоў. Для павышэння эфектыўнасці карэкцыйна-развіццёвай дапамогі, стварэння спрыяльных умоў для аздараўлення, гартавання і забеспячэння ўсебаковага развіцця псіхічных і фізічных якасцяў у адпаведнасці з узроставымі і індывідуальнымі асаблівасцямі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця неабходная рэканструкцыя плавальнага басейна, спартыўнай залы і спартыўна-гульнявой пляцоўкі. У банку дадзеных аб дзецях з АПФР г. Магілёва (Ленінскі раён) на 15.09.2018 г. змяшчаецца інфармацыя аб 3 417 дзецях, у тым ліку 1 196 дзяцей навучаецца па праграмах спецыяльнай адукацыі. У мікрараёне толькі ў адной установе адукацыі функцыянуе дзіцячы плавальны басейн. Мы плануем арганізаваць комплексную карэкцыйна-аздараўленчую дапамогу дзецям з АПФР, навучаць інклюзіўнаму плаванню дзяцей дашкольнага ўзросту і дзяцей з АПФР, паколькі інклюзіўнае плаванне як від адаптыўнай фізічнай культуры не толькі ўмацоўвае здароўе дзяцей, але і стымулюе нервовую дзейнасць, сардэчна-сасудзістую і дыхальныя сістэмы, значна пашырае магчымасці апорна-рухальнага апарата. Для дзяцей ранняга ўзросту такія заняткі ўстановы адукацыі не арганізуюць, пры тым што яны спрыяюць эфектыўнаму фарміраванню апорна-рухальнай функцыі рук і ног; з’яўленню пачуцця рытмічнасці і ўзгодненасці рухаў; паляпшэнню пачуцця раўнавагі, «правільная» тэмпература вады дазваляе зняць хваравітае напружанне ў цягліцах і суставах; паляпшэнню кровазвароту ў сасудах і тканінах арганізма; гартаванню дзяцей. Метады рэалізацыі: прапаганда здаровага ладу жыцця, спартыўныя мерапрыемствы, садзейнічанне гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін, прафілактыка захворванняў.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША):

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

70000

Суфінансаванне

 

9. Месца рэалізацыі праекта: Магілёўская вобласць, г. Магілёў, ДУА «Магілёўскі абласны ЦКРНіР»

10. Кантактная асоба:

Мазалоўская Алена Генрыхаўна, дырэктар, ДУА «Магілёўскі абласны ЦКРНіР», 8(0222)279306, ockroirmogilev@tut.by