RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзіцячы дом горада Бабруйска: праект «Дзіцячы дом – мая маленькая краіна!» (мадэрнізацыя і добраўпарадкаванне тэрыторыі і спартыўнай пляцоўкі дзіцячага дома)

1. Назва праекта: «Дзіцячы дом – мая маленькая краіна!» (мадэрнізацыя і добраўпарадкаванне тэрыторыі і спартыўнай пляцоўкі дзіцячага дома)

2. Тэрмін рэалізацыі праекта: два гады з пачатку рэалізацыі

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы дом г. Бабруйска»

4. Мэты праекта: стварэнне ўмоў развіцця фізічнай актыўнасці, фарміраванне жыццёвых нормаў, якія спрыяюць захаванню і ўмацаванню здароўя, выпрацоўка стэрэатыпаў здаровага ладу жыцця для эфектыўнага супрацьдзеяння неспрыяльным фактарам сацыяльнага асяроддзя дзяцей-сірот, а таксама павелічэнне эфектыўнасці выхаваўчага працэсу.

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– захаванне і ўмацаванне здароўя выхаванцаў (навучэнцаў);

– арганізацыя і стварэнне ўмоў для рухальнай актыўнасці дзяцей;

– стварэнне магчымасцей для адпачынку і ўзаемадзеяння дашкольнікаў і старэйшых школьнікаў у гульнявых і выхаваўчых мерапрыемствах;

– памяншэнне колькасці злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца дзецьмі і падлеткамі;

– павышэнне цікавасці да заняткаў фізічнай культурай і спортам;

– павелічэнне колькасці дзяцей, якія займаюцца спортам і фізічнай культурай;

– павелічэнне колькасці дзяцей, якія могуць самі правесці і арганізаваць спартыўны адпачынак.

6. Мэтавая група: выхаванцы (навучэнцы) і педагогі

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

– мадэрнізацыя тэрыторыі дзіцячага дома;

– мадэрнізацыя комплекснай спартыўнай пляцоўкі (замена асфальтавага пакрыцця на тэрыторыі ўстановы;

– устаноўка 2-радных трыбун для гледачоў;

– кладка бегавых дарожак вакол спартыўнага поля;

– набыццё і ўстаноўка тэнісных сталоў; уладкаванне міні-футбольнай пляцоўкі з натуральным пакрыццём; набыццё спартыўнага і гульнявога абсталявання).

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 50 000,00 долараў

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

50 000,00 долараў

Сафінансаванне

 

9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Рэспубліка Беларусь, г. Бабруйск Магілёўскай вобласці 

10. Кантактная асоба: Зайцава Таццяна Віктараўна, намеснік дырэктара па УВР; электронная пошта – bobruiskdetdom@tut.by; кантактны тэлефон- + 375-29-1101874