RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска: праект «Без бар’ераў»

1.

Назва праекта

«Без бар’ераў» 

2.

Тэрмін рэалізацыі праекта

12 месяцаў

3.

Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект

Установа сацыяльнай абароны «Тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска».

4.

Мэты праекта

Забеспячэнне інвалідам-калясачнікам, што пражываюць у шматкватэрных дамах, у якіх па тэхнічных прычынах немагчымая ўстаноўка пандусаў на лесвічным маршы, доступу нароўні з усімі да аб’ектаў і паслуг сацыякультурнай, рынкавай, транспартнай інфраструктур горада.

5.

Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта

Выкарыстанне аднаго гусенічнага лесвічнага пад’ёмніка для інвалідаў «Барс-УКП-130» пры аказанні паслуг памочніка па суправаджэнні для інвалідаў 1 групы з парушэннем апорна-рухальнага апарата (далей – інваліды-калясачнікі).

Аснашчэнне пункта пракату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі для грамадзян Першамайскага раёна г. Бабруйска трыма гусенічнымі лесвічнымі пад’ёмнікамі для інвалідаў «Барс-УГП-130». Пункт пракату працуе ва ўстанове сацыяльнай абароны «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска» (далей – Цэнтр).

Павелічэнне частаты наведванняў інвалідамі-калясачнікамі аб’ектаў сацыякультурнай, рынкавай, транспартнай інфраструктур горада.

Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Цэнтра.

6.

Мэтавая група

 

 

Інваліды-калясачнікі ва ўзросце ад 34 да 85 гадоў, што пражываюць у шматкватэрных дамах, у якіх па тэхнічных прычынах немагчымая ўстаноўка пандусаў на запрашальных маршах і (або) лесвічным маршы ў пад’ездах жылых дамоў.

7.

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта

 

Дзейнасць 1:

Набыццё 6 гусенічных лесвічных пад’ёмнікаў для інвалідаў «Барс-УГП-130»– пад’ёмны сродак, пры дапамозе якога перамяшчаюць людзей з абмежаванымі рухальнымі здольнасцямі па лесвічных маршах у памяшканнях, не абсталяваных ліфтамі і пандусамі.

Упраўленне ажыццяўляецца асобай, якая суправаджае чалавека ў крэсле-калясцы.

Падыходзіць для перамяшчэння інваліда з аслабленымі рукамі.

Не патрабуе наяўнасці спецыяльных ведаў, уменняў і прымянення празмернай фізічнай сілы суправаджальніка.

Для выкарыстання гусенічнага пад’ёмніка для інвалідаў не патрабуецца ўстаноўка дадатковых рэек і прыстасаванняў на лесвіцах.

У камплекце ёсць універсальная платформа – для мацавання крэслаў-калясак розных памераў.

Дэманстрацыя ў працы: https://youtu.be/eziIo79eUjw

Дзейнасць 2:

У межах праекта памочнік па суправаджэнні (спецыяліст цэнтра) будзе ажыццяўляць спуск і ўздым інвалідаў-калясачнікаў па лесвічным маршы ад кватэры ў двор і назад з выкарыстаннем гусенічнага пад’ёмніка. Далей спецыяліст ажыццяўляе суправаджэнне інваліда-калясачніка на прагулцы і (або) наведванні ім розных аб’ектаў інфраструктуры горада.

Мяркуецца выкарыстанне аднаго гусенічнага лесвічнага пад’ёмніка і аднаго спецыяліста Цэнтра.

Дзейнасць 3:

Аказанне паслугі пракату гусенічных лесвічных пад’ёмнікаў для інвалідаў будзе праводзіцца ў існуючым пры Цэнтры пункце пракату сродкаў рэабілітацыі для людзей з інваліднасцю

У гэтым выпадку спуск і ўздым інваліда-калясачніка ад кватэры ў двор і назад ажыццяўляецца сваяком або асобай, аформленай па доглядзе інваліда 1 групы.

Дадатковыя эфекты:

па завяршэнні праекта паслугі памочніка па суправаджэнні пры выкарыстанні гусенічнага пад’ёмніка і паслугі пункта пракату працягнуць ажыццяўляцца.

Прагназуецца павелічэнне колькасці інвалідаў, якім будзе аказвацца дапамога ў перамяшчэнні ад кватэры ў двор дома і назад і наступнае іх суправаджэнне.

8.

Агульны аб’ём фінансавання

21 200 долараўЗША

 

9.

Сродкі донара

 

Сафінансаванне 

16 700 долараўЗША

 

4500 долараўЗША

10.

Месца рэалізацыі праекта:

Магілёўская вобласць, г. Бабруйск

 

11.

Контактная асоба

 

М.В.Капусціна, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання,

+375 225 727397, Email: bobrper25c@gmail.com