RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат: праект «Рэалізацыя працоўнага патэнцыялу людзей з абмежаванымі магчымасцямі»

1. Назва праекта: Рэалізацыя працоўнага патэнцыялу людзей з абмежаванымі магчымасцямі»

2. Тэрмін рэализацыі праекта: 3 гады

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»

Дырэктар – Саўчанка Галіна Мікалаеўна.

Адрас: Рэспубліка Беларусь, Бабруйскі раён, в. Слабодка, вул. Шасэйная, д. 28А

Тэлефон: +375225 71 01 46, +375225 71 01 32.

4. Мэты праекта: Уключэнне ў працоўную занятасць інвалідаў з мэтай развіцця іх здольнасцей і інтарэсаў да працоўнай дзейнасці.

5. Задачы, якія плануюцца да выканання ў межах рэалізацыі праекта: Стварэнне працоўных месцаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

6. Мэтавая група: Інваліды, якія пражываюць у ДУСА «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

На базе ўстановы «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» у лячэбна-працоўных майстэрнях плануецца адкрыццё паліграфічнай майстэрні па вытворчасці друкаванай прадукцыі (буклеты, візітныя карткі, нататнікі, паштоўкі і г. д.) і сувенірных вырабаў.

Для гэтага неабходна набыццё абсталявання (лічбавая друкаваная машына з фарматам А3, разак, офісны біндар для навівання спружыны, ламінатар, рызограф з фарматам А3, прамысловы стэплер і г. д.) і арганізацыя заняткаў з мэтай навучання інвалідаў працы ў майстэрні.

Для перамяшчэння супрацоўнікаў-інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата таксама патрабуецца набыццё спецыялізаванага аўтамабіля.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША):

Крыніца фінансавання 

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

23000

Сафінансаванне

 

9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Рэспубліка Беларусь,

Бабруйскі раён, в. Слабодка, вул. Шасэйная, д.28 А  

10. Кантактная асоба:

Дырэктар – Саўчанка Галіна Мікалаеўна.

Адрас: Рэспубліка Беларусь, Бабруйскі раён, в. Слабодка, вул. Шасэйная, д.28 А  

Тэлефон: +375225 71 01 46, +375225 71 01 32.