RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новае ў аплаце працы ў бюджэтнай сферы

З 1 студзеня 2020 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2019 № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый» (далей – Указ) будуць зменены падыходы ў аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый, накіраваныя на спрашчэнне структуры заработнай платы – заработная плата будзе складацца з акладу, стымулявальных (надбаўкі, прэміі) і кампенсавальных (даплаты) выплат.

Аклад будзе разлічвацца зыходзячы з базавай стаўкі (замест тарыфнай стаўкі 1-га разраду) у памеры 180 рублёў і каэфіцыентаў тарыфных разрадаў 18-разраднай тарыфнай сеткі (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2019 № 138 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый»).

У межах рэалізацыі Указа пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 03.04.2019 № 13 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый» устаноўлены тарыфныя разрады па пасадах (кратныя памеру базавай стаўкі па прафесіях) работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, пасады (прафесіі) якіх з’яўляюцца агульнымі для ўсіх відаў дзейнасці, а таксама зацверджаны:

Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення тарыфных разрадаў па пасадах (прафесіях) работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый;

Інструкцыя аб памерах і парадку ажыццяўлення стымулявальных (акрамя прэмій) і кампенсавальных выплат, прадугледжаных заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

Інструкцыя аб парадку і ўмовах аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Акрамя таго, галіновымі міністэрствамі вызначаны тарыфныя разрады, пералікі стымулявальных (акрамя прэміі) і кампенсавальных выплат, іх памеры (акрамя надбаўкі за стаж працы ў бюджэтных арганізацыях), а таксама парадак ажыццяўлення такіх выплат у дачыненні да работнікаў, якія займаюць пасады, што адносяцца да сферы (вобласці) дзейнасці адпаведнага Міністэрства, незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці бюджэтных арганізацый:

Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны – па пасадах работнікаў бюджэтных арганізацый,якія аказваюць сацыяльныя паслугі (пастанова ад 31.05.2019 № 23);

Міністэрствам аховы здароўя – па пасадах медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў, а таксама служачых, занятых у ахове здароўя і фармацэўтычнай дзейнасцю (пастанова ад 13.06.2019 № 52 і пастанова ад 13.06.2019 № 53);

Міністэрствам інфармацыі – па пасадах служачых, занятых у друкаваных сродках масавай інфармацыі і вытворчасцю, стварэннем і вяшчаннем тэлерадыёпраграм (пастанова ад 18.06.2019 № 2);

Міністэрствам культуры– па пасадах работнікаў культуры (пастанова ад 13.06.2019 № 32);

Міністэрствам адукацыі – па пасадах педагагічных работнікаў і служачых, занятых у адукацыі (пастанова ад 03.06.2019 № 71);

Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання – па пасадах ветэрынарных работнікаў (пастанова ад 19.06.2019 № 36);

Міністэрствам спорту і турызму– па пасадах работнікаў, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту, а таксама служачых, занятых у арганізацыях фізічнай культуры, спорту і турызму (пастанова ад 24.07.2019 № 33);

Міністэрствам юстыцыі– па пасадах архівістаў, архівістаў-рэстаўратараў, археографаў, палеографаў, захавальнікаў фондаў, загадчыкаў архівасховішчамі (пастанова ад 31.05.2019 № 99).