RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна: праект «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2020»

Назва праекта: «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2020»

Тэрмін рэалізацыі: ліпень–жнівень 2020 г.

Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна»

Мэты праекта: Адраджэнне старажытных традыцый, захаванне і ўзбагачэнне культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў культурнага супрацоўніцтва, творчых зносін і абмену ў жанры рэканструкцыі сярэднявечных мастацтваў, духоўнага развіцця і шырокага далучэння насельніцтва малых гарадоў Беларусі да найлепшых узораў старадаўняй і сучаснай беларускай музыкі.

Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

1. Набыццё відэаабсталявання, у прыватнасці святлодыёднага відэаэкрана для вуліцы, з дапамогай якога будзе праходзіць навучанне і інфармаванне гасцей і жыхароў горада аб гістарычных падзеях, звязаных з гісторыяй нашай малой радзімы.

2. Набыццё светлавога абсталявання для асвятлення Замкавай гары.

На дадзены момант гісторыка-археалагічны помнік «Замкавая гара» не абсталяваны належным асвятленнем, з прычыны чаго правядзенне мерапрыемстваў у цёмны час сутак немагчымае.

3. Набыццё і пашыў касцюмаў, абутку, выраб сцэнічных дэкарацый эпохі Сярэднявечча дазволіць узнавіць рэальную атмасферу часу.

4.Складанне і выраб брашур, буклетаў, рэкламнай і інфармацыйнай тэматыкі па тэме праекта папулярызуе і прыцягвае цікавасць да ўдзелу ў мерапрыемстве рознаўзроставыя катэгорыі насельніцтва, асабліва моладзь.

Мсціслаўскі раён мяжуе з Расійскай Федэрацыяй. У сувязі з асаблівым яго геаграфічным становішчам мэтазгодна ў прыгранічную зону прыцягваць турыстаў, дэлегацыі, удзельнікаў свята з суседняй дзяржавы.

Мэтавая група: жыхары і госці Мсціслаўскага раёна.

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

Свой пачатак свята бярэ з 2007 года. Ідэя правядзення свята належала актыўнай інтэлігенцыі горада. Першапачаткова мерапрыемства мела назву «Мсціслаўскі фэст-2007», У наступным было перайменавана ў свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў».

Мсціслаў – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Кожны куток, сцяжынка горада – гэта нямыя сведкі вялікіх гістарычных падзей. І, напэўна, не выпадкова стала добрай традыцыяй правядзенне свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» на Мсціслаўшчыне.

На некалькі дзён Мсціслаў ператвараецца ў сярэднявечны горад, у якім у палатках жывуць рыцары, музыкі і рамеснікі. Аднаўляецца абстаноўка і атмасфера тых далёкіх гадоў. Па горадзе гуляюць высакародныя рыцары з дамамі, праводзяцца баталіі, старадаўнія забавы і майстар-класы па танцах, турнір лучнікаў, конны рыцарскі турнір, рыхтуюцца стравы па старадаўніх рэцэптах. Але галоўная падзея фестывалю – рыцарскі турнір. Прычым праводзяцца сапраўдныя баі з пераможцамі. Адно з самых узрушальных відовішчаў – бугурт (масавыя бітвы, іх яшчэ называюць «Сценка на сценку»).

У фестывалі ў розныя гады ўдзельнічалі прадстаўнікі ваенна-гістарычных клубаў з Беларусі, Расіі і Украіны.

Рыцарскі фэст з году ў год радуе сваіх гледачоў і прыхільнікаў навінамі: яркім неонавым шоу, незабыўнымі выступамі рок-калектываў, незвычайнымі і відовішчнымі бягамі тараканаў, шоу асілкаў «Магчымасці чалавечага цела», пацучыным лабірынтам, спаборніцтвам «Парасячыя бягі», лазерным і піратэхнічным шоу, разнастайнымі сярэднявечнымі квэстамі.

У межах свята праходзяць выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Горад майстроў», створаных майстрамі Беларусі, ёсць магчымасць дэгустацыі сярэднявечных напояў.

У Мсціслаў прыязджае вялікая колькасць турыстаў практычна з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама шмат гасцей з Расіі, Эстоніі, якіх прыцягвае не толькі само мерапрыемства, але і магчымасць азнаёміцца з багатым гістарычным мінулым і архітэктурай старажытнага Мсціслава. З году ў год іх колькасць павялічваецца. Акрамя рыцарскіх турніраў, асаблівая ўвага нададзена сярэднявечным гульням і забавам для рознай узроставай катэгорыі.

Агульны абём фінансавання (у далярах ЗША): 100 000$

Крыніца фінансавання:

– Сродкі донара: 85 000$       

– Сафінансаванне: 15 000$               

Месца рэалізацыі праекта: Магілёўская вобласць, г. Мсціслаў

Кантактная асоба: Палеева Людміла Уладзіміраўна, дырэктар, тэлефон 80224058279, e-mail: rckint@mail.ru