1. |
Назва праекта |
«Babyfitness» –укараненне фітнес-тэхналогій у працэс фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту |
|
2. |
Тэрмін рэалізацыі праекта |
2019-2021 год |
|
3. |
Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад №3 г. Горкі» |
|
4. |
Мэты праекта |
Стварэнне спрыяльных умоў для ўкаранення фітнес-тэхналогій у працэс фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту |
|
5. |
Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта |
1. Стварыцьразвіваючую рухальную праграму па выкарыстанні фітнес-тэхналогій у фізкультурна-аздараўленчай працы ў регламентуемай і самастойнай рухальнай дзейнасці дзяцей. 2. Удасканаліць спартыўную базу ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі для правядзення рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і фітнесам у спартыўнай зале і на тэрыторыі дашкольнай установы. 3. Павялічыць долю дзяцей, уключаных у працэс заняткаў фітнесам. 4. Прывабіць да сумесных заняткаў фітнесам дзяцей і бацькоў на рэгулярнай аснове. Распаўсюдзіць ідэю «Укараненне фітнес-тэхналогій у працэс фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту» на іншыя ўстановы горада праз стварэнне ініцыятыўнай групы валанцёраў-трэнераў з ліку бацькоў, якія рэгулярна наведваюць заняткі. |
|
6. |
Мэтавая група |
Выхаванцы дашкольнай установы 4-7 гадоў, бацькі, вузкія спецыялісты |
|
7. |
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта |
Задача 1: Стварыць развіваючую рухальную праграму па выкарыстанні фітнес-тэхналогій у фізкультурна-аздараўленчай працы ў регламентуемай і самастойнай рухальнай дзейнасці дзяцей. 1.1. Распрацоўка інтэграцыйнага комплексу з уключэннем фітнес-тэхналогій у адукацыйны працэс; 1.2. Арганізацыя працы фітнес-клуба «Непаседы» (звыш базавага кампанента); 1.3. Правядзенне маніторынгу псіхафізічнага развіцця дзяцей для вызначэння эфектыўнасці ўдзелу ў праекце «Babyfitness»; 1.4. Стварэнне метадычных матэрыялаў з вопыту работы па ўкараненні фітнес-тэхналогій у працэс фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Задача 2: Удасканаліць спартыўную базу ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі для правядзення рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і фітнесам у спартыўнай зале і на тэрыторыі дашкольнай установы. 2.1. Набыццё спартыўнага абсталявання і дзіцячых трэнажораў; 2.2. Будаўніцтва і ўладкаванне крытай спартыўнай пляцоўкі на тэрыторыі дашкольнай установы. Задача 3: Павялічыць долю дзяцей, уключаных у працэс заняткаў фітнесам. 3.1. Арганізацыя працы «Трэнажорнага цэнтра»; 3.2. Стварэнне развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя для развіцця рухаў і аздараўлення дзяцей праз аснашчэнне трэнажорных цэнтраў; 3.3. Распрацоўка праграмы па выкарыстанні спартыўных трэнажораў у фізкультурна-аздараўленчай працы; 3.4. Правядзенне самастойнай рухальнай дзейнасці дзяцей у трэнажорным цэнтры ў сярэдніх і старэйшых групах; 3.5. Правядзенне кансультацый для выхавацеляў па выкарыстанні трэнажорнага цэнтра ў самастойнай рухальнай дзейнасці дзяцей; 3.6. Правядзенне адкрытых заняткаў, майстар-класаў у трэнажорным цэнтры для бацькоў. Задача 4: Прывабіць да сумесных заняткаў фітнесам дзяцей і бацькоў на рэгулярнай аснове. 4.1. Арганізацыя працы бацькоўскага клуба «Фітнес з мамай»; 4.2. Выданне буклетаў «Давайце пазнаёмімся з асноўнымі залатымі правіламі фітбол-гімнастыкі»; 4.3. Падрыхтоўка прэзентацыі «Аздараўленчае ўздзеянне фітбол-гімнастыкі на арганізм дзіцяці»; 4.4. Кансультаванне «Дзіцячы фітнес як адзін са спосабаў здароўезберажэння». Задача 5: Распаўсюдзіць ідэю «Укараненне фітнес-тэхналогій у працэс фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту» на іншыя ўстановы горада праз стварэнне ініцыятыўнай групы валанцёраў-трэнераў з ліку бацькоў, якія рэгулярна наведваюць заняткі. 5.1.Навучальныя семінары для бацькоў-валанцёраў «Дзіцячы фітнес у драбнюткіх падрабязнасцях» (4 семінары); 5.2. Правядзенне майстар-класаў па дзіцячымфітнесе бацькамі-валанцёрамі ва ўстановах горада; 5.3.Інфармаванне аб праекце і яго мерапрыемствах у СМІ. |
|
8. |
Агульны аб’ём фінансавання (у доларахЗША) |
||
|
Крыніца фінансавання |
Аб’ём фінансавання (удоларахЗША) |
|
|
Сродкі донара |
38 000$ |
|
|
Сафінансаванне |
2000$ |
|
9. |
Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): |
Магілёўская вобласць, г. Горкі |
|
10. |
Кантактная асоба: ініцыялы, прозвішча, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты |
Мініна Ларыса Аляксандраўна ЗагадчыкДУА «Яслі-сад № 3 г. Горкі» +37522 5-36-65 +37529 741-48-58 |