Гуманітарны праект ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Бабруйска» шукае спонсараў
Назва праекта: «Бяспечная гульня»
Тэрмін рэалізацыі праекта: 12 месяцаў з пачатку рэалізацыі праекта
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Бабруйска»
Мэта праекта: Стварэнне адаптыўнага бяспечнага прадметна-прасторавага асяроддзя ва ўстанове спецыяльнай адукацыі, якая спрыяе фізічнаму развіццю навучэнцаў з інваліднасцю.
Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:
1.Забяспечыць здароўезберагальную арганізацыю адукацыйнага працэсу ў ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Бабруйска».
2. Стварыць бяспечныя ўмовы для правядзення вучэбных заняткаў, прагулак дзяцей з інваліднасцю (III і IV ступені страты здароўя)дашкольнага і школьнага ўзросту.
3. Забяспечыць максімальна магчымае развіццё жыццяздольнасці, фізічнага развіцця і ўмацавання здароўя выхаванцаў і навучэнцаў з інваліднасцю.
Мэтавая група: навучэнцы ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.Бабруйска», якія ў 100% выпадкаў маюць III і IV ступені страты здароўя, маторную недастатковасць.
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: набыццё спартыўнага сучаснага абсталявання, гумавага пакрыцця(з гумавай крошкі), абсталяванне спартыўнай і гульнявой пляцовак сучаснымразвіваючым абсталяваннем, гульнявымі дзіцячымі комплексамі.
Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 40 000
Крыніцы фінансавання:
Сродкі донара – (у доларах ЗША)39 500
Самафінансаванне – (у доларах ЗША) 500
Месца рэалізацыі праекта: 213811 Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобл. г. Бабруйск, вул. Арджанікідзэ, д. 40
Кантактная асоба: Садоўская Іна Эдуардаўна, дырэктар ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Бабруйска», + 3752944 7590443.