1. Назва праекта: «Паляпшэнне лячэбна-дыягнастычнай базы для аказання медыцынскай дапамогі дзецям Магілёўскай вобласці з артапедычнымі дэфармацыямі пазваночніка і грудной клеткі» |
|
2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 9 месяцаў з пачатку рэалізацыі праекта |
|
3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Установа адукацыі «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз» |
|
4. Мэты праекта: 1) арганізацыя скрынінгавай дыягностыкі артапедычных паталогій без рэнтген-нагрузкі ў дзяцей Магілёўскай вобласці, у першую чаргу раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС; 2) мадэрнізацыя карэкцыйна-рэабілітацыйнай базы санаторнай школы-інтэрната; 3) своечасовая карэкціроўка тактыкі кансерватыўнага лячэння пацыентаў санаторнай школы-інтэрната. |
|
5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта: 1) арганізаваць на базе ўстановы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз» працу кабінета камп’ютарнай аптычнай тапаграфіі; 2) пераабсталяваць навучальныя класы, зыходзячы з патрабаванняў артапедычнага рэжыму; 3) палепшыць якасць аказання медыцынскай дапамогі. |
|
6. Мэтавая група: дзеці з дэфармацыямі пазваночніка, грудной клеткі і іншымі артапедычнымі паталогіямі. |
|
7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: – У санаторнай школе-інтэрнаце штогод навучаецца да 140 дзяцей, якія маюць праблемы з апорна-рухальным апаратам, з Магілёўскай вобласці, у тым ліку з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Наша школа адна з шасці ў Рэспубліцы Беларусь, якая паспяхова займаецца лячэннем скаліёзу на працягу 50 гадоў. У межах рэалізацыі гэтага праекта ў школе-інтэрнаце будзе адкрыты дыягнастычны кабінет, абсталяваны аптычным тапографам, які дазволіць абсалютна бясшкодна з высокай дакладнасцю дыягнаставаць артапедычныя паталогіі і аўтаматычна атрымліваць колькасныя ацэнкі. На сённяшні дзень дыягностыка праводзіцца па рэнтген-здымках, а эфектыўнасць лячэння ацэньваецца выключна візуальна. – Дзякуючы высокай прапускной здольнасці аптычнага тапографа ў санаторнай школы з’явіцца магчымасць праводзіць бясшкодную масавую скрынінг-дыягностыку, якая дагэтуль у Магілёўскай вобласці адсутнічае. − Пераабсталяванне вучэбных кабінетаў кушэткамі для карэкцыі пазваночніка дазволіць павысіць эфектыўнасць лячэння артапедычных паталогій. |
|
8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 50 270,00 $ у тым ліку: тапограф аптычны дэфармацый пазваночніка – 28 000,00 $ кушэткі для карэкцыі пазваночніка – 22 270,00 $ |
|
Крыніца фінансавання |
Аб’ём фінансавання (у доларах ЗША) |
Сродкі донара |
50 270,00$ |
9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Установа адукацыі «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз», г. Магілёў, вул. Бакуніна, 23 |
|
10. Кантактная асоба: Рудакоўскі Яўген Канстанцінавіч, дырэктар УА «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз»; тэл. 80222 71-53-64, mgsshi@gmail.com |