1. Назва праекта: «Крокі насустрач».
2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2020–2021 гг.
3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: установа культуры «Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава».
4. Мэта праекта: стварэнне ўмоў для забеспячэння даступнасці паслуг музеяў для асоб з абмежаванымі магчымасцямі.
5. Задачы праекта:
– забеспячэнне людзям з асаблівымі патрэбамі і іншым маламабільным групам грамадзян максімальна камфортных умоў наведвання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;
– зніжэнне сацыяльных бар’ераў паміж людзьмі з асаблівымі патрэбамі і іх здаровымі аднагодкамі ў прасторы музея;
– уключэнне ў творчую дзейнасць і сацыяльнае ўзаемадзеянне людзей з інваліднасцю;
– стварэнне больш камфортных умоў для самастойнага наведвання музея людзьмі з асаблівымі патрэбамі;
– рэалізацыя спецыяльных заняткаў, разлічаных на групавыя наведванні грамадзян вышэйназванай катэгорыі;
– распрацоўка цыклаў заняткаў, якія ўключаюць у сябе працу з інклюзіўным складам груп (у тым ліку дзіцячыя групы).
6. Мэтавая група людзей: дарослыя і дзеці ва ўзросце ад 5-ці гадоў з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.
7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:
– устаноўка тактыльнай пліткі пры падыходзе да будынка музея;
– устаноўка ў выставачных залах тактыльных мнемасхем, аўдыяабсталявання;
– распрацоўка спецыяльных праграм і заняткаў.
8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 6 000 дол.ЗША
9. Месца рэалізацыі праекта: Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г. Магілёў,вул. Міронава, 33
10. Кантактная асоба, электронны адрас: дырэктар Баброва Алена Уладзіміраўна 8-0222-310321, maslenicov@by
Наша супрацоўніцтва будзе накіравана на вырашэнне праблемы даступнасці і інклюзіі для людзей з асаблівымі патрэбамі.