RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб памеры ўтрымання з наймальнікаў сродкаў для забеспячэння своечасовай выплаты заработнай платы з 1 лютага 2020 года

Пісьмом Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2020 г. № 8-16/115П/1В «Аб памеры ўтрымання з наймальнікаў сродкаў для забеспячэння своечасовай выплаты заработнай платы» паведамляецца наступнае.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 1995 г. № 483 «Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы» з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, якія адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага ў перыяд паміж зацвярджэннямі яго памераў на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі, зыходзячы са спісачнай колькасці работнікаў, памеру аплаты адпачынкаў, выплаты абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне на гэтыя сумы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, выхадных дапамог, аліментаў, дапамог па дзяржаўным сацыяльным страхаванні, а таксама падаходны падатак, вылічаны з сум, якія ўтрымліваюцца ў бясспрэчным парадку і падлягаюць падаткаабкладанню.

У сувязі з зацвярджэннем пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2020 г. № 6 бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах снежня 2019 г. у разліку на адзін месяц бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, устаноўлены ў цэнах снежня 2019 г., складае 265 беларускіх рублёў 91 капейку, адпаведна 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва складае 398 беларускіх рублёў 87 капеек (265,91×1,5).

Гэты нарматыў прымяняецца з 1 лютага 2020 г.