RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб выплаце арганізацыямі дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей

У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» (далей – Закон) арганізацыі, якія прызначаюць і выплачваюць дзяржаўныя дапамогісям’ям, якія выхоўваюць дзяцей (далей –дзяржаўныя дапамогі), абавязаны забяспечваць своечасовую выплату дзяржаўных дапамог.

Згодна з пунктам 9 артыкула 21 Закона, прызначаныя дзяржаўныя дапамогі выплачваюцца па месцы працы ў дні, устаноўленыя для выплаты заработнай платы.

Тэрмін выплаты заработнай платы ўстанаўліваецца калектыўным дагаворам.

Выплата штомесячных дзяржаўных дапамог (па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў) робіцца за бягучы месяц.

На падставе часткі першай пункта 8 інструкцыі аб парадку выкарыстання сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на выплату пенсій і дапамог, зацверджанай пастановай праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2013 № 9 (далей –інструкцыя), выплата дзяржаўных дапамог арганізацыямі ажыццяўляецца ў кошт налічаных абавязковых страхавых узносаў і іншых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей – бюджэт фонду).

Калі сума налічаных дзяржаўных дапамог перавышае суму налічаных у бюджэт фонду плацяжоў, а таксама ў выпадку нясвоечасовай выплаты заработнай платы пералік сродкаў на выплату дзяржаўных дапамог робіцца абласнымі (Мінскім гарадскім) упраўленнямі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (далей – Фонд) у парадку, устаноўленым праўленнем Фонду (пунктам 22 Палажэння аб парадку прызначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2013 № 569, частка другая пункта 8 інструкцыі).

Арганізацыі прадастаўляюць у раённыя, гарадскія і раённыя ў гарадах аддзелы (сектары) абласных упраўленняў Фонду па месцы пастаноўкі іх на ўлік заяўкі на атрыманне сродкаў для выплаты дапамог пры перавышэнні сумы налічаных дапамог над сумай плацяжоў у бюджэт фонду і ў сувязі з нясвоечасовай выплатай заработнай платы (пункт 9 інструкцыі).

У выпадках, калі выплата дзяржаўных дапамог не можа праводзіцца па месцы працы ў сувязі з неажыццяўленнем арганізацыяй, якая выплачвае дзяржаўныя дапамогі, фінансава-гаспадарчай дзейнасці, ліквідацыяй (знаходжаннем у працэсе ліквідацыі), правядзеннем у дачыненні да яе працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), дзяржаўныя дапамогі па рашэнні камісіі па прызначэнні дапамог абласных (Мінскага гарадскога) упраўленняў Фонду прызначаюцца і выплачваюцца ў іншай арганізацыі (як правіла, па месцы працы іншага з бацькоў) або ў органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства (месцы знаходжання) атрымальніка дзяржаўнай дапамогі. Пры гэтым у поўнай сям’і месца прызначэння і выплаты дзяржаўнай дапамогі вызначаецца ў дачыненні да іншага бацькі дзіцяці (маці,мачахі) або бацькі (айчыма).