RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб дзяржаўнай дапамозе ў сувязі з нараджэннем дзіцяці

У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» (далей – Закон) права на дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіцяці маюць маці або бацька ў поўнай сям’і, бацька ў няпоўнай сям’і, асоба, якая ўсынавіла (удачарыла) дзіця ва ўзросце да 6 месяцаў або прызначаная апекуном дзіцяці ва ўзросце да 6 месяцаў.

На падставе падпункта 3.2 пункта 3 артыкула 22 Закона днём узнікнення права на дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіцяці з’яўляюцца: дзень нараджэння дзіцяці; дзень уступлення ў сілу рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) дзіцяці ва ўзросце да 6 месяцаў – для усынавіцелей (удачарыцелей), якія прадаставілі дакументы аб усынаўленні (удачарэнні) дзіцяці (дзяцей).

Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці назначаецца на дзіця, якое нарадзілася за межамі Рэспублікі Беларусь, якое зарэгістравана па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, – пры ўмове, калі ў межах 12 каляндарных месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу нараджэння дзіцяці, адзін з бацькоў у поўнай сям’і, бацька ў няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель), апякун дзіцяці былі зарэгістраваныя па месцы жыхарства (мелі дазвол на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь) і фактычна пражывалі ў Рэспубліцы Беларусь не менш за шэсць месяцаў (за выключэннем асоб, якія працуюць у дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь) (пункт 1 артыкула 11 Закона).

На падставе пункта 29 Палажэння аб парадку прызначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2013 № 569 (далей–Палажэнне), дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці прызначаецца на падставе дакументаў, указаных у пункце 2.6 Пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 (далей – Пералік), і даведкі аб месцы жыхарства і складзе сям’і.

Пры звароце па прызначэнне дзяржаўных дапамог заяву аб прызначэнні дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, а таксама дакументы і (або) звесткі, названыя ў пункце 2.6 Пераліку, у тым ліку дакументы і (або) звесткі, якія пацвярджаюць фактычнае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь не менш за 6 месяцаў, прадастаўляюцца грамадзянамі. Такімі дакументамі ў адпаведнасці з пунктам 31 Палажэння могуць быць:

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу, які змяшчае звесткі аб перасячэнні мяжы Рэспублікі Беларусь;

заключэнне медычна-кансультацыйнай камісіі аб пастаноўцы на ўлік у арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці;

даведка аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам (на старэйшага дзіцяці (дзяцей), які выхоўваецца (выхоўваюцца) у сям’і), з указаннем звестак аб удзеле бацькоў у выхаванні дзіцяці (дзяцей);

даведка аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння, штомесячнага грашовага ўтрымання), звесткі аб памеры ўзнагароджання, даведка аб выплаце абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь і аб даходах, з якіх яны вылічаныя, асобам, якія выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы самастойна, даведка аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам у дзённай форме атрымання адукацыі, выпіска (копія) з працоўнай кніжкі ці іншы дакумент, які пацвярджае праходжанне падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры;

іншыя дакументы і (або) звесткі, якія пацвярджаюць занятасць і (або) фактычнае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь аднаго з бацькоў у поўнай сям’і, бацькі ў няпоўнай сям’і.

У адпаведнасці з часткай першай пункта 32 Палажэння, калі адзін ці абодва бацькі ў поўнай сям’і, бацька ў няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель), апякун дзіцяці пастаянна не пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (не зарэгістраваныя па месцы жыхарства (месцы знаходжання) у Рэспубліцы Беларусь), дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці пры наяўнасці права на яе прызначэнне ў адпаведнасці з Законам прызначаецца і выплачваецца пры ўмове неатрымання аналагічнай дапамогі на тэрыторыі дзяржавы іх пастаяннага пражывання, з якойу Рэспублікі Беларусь заключаны Міжнародныя дагаворы, двухбаковыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнай абароны.

Даведачна: Рэспублікай Беларусь заключаны міжнародныя дагаворы, двухбаковыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнай абароны з наступнымі дзяржавамі: Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Латвійская Рэспубліка, Літоўская Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан, Рэспубліка Узбекістан, Украіна[1].

Умова, указаная ў частцы першай пункта 32 Палажэння, распаўсюджваецца таксама на поўныя сем’і, у якіх адзін з бацькоў дзіцяці пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь (зарэгістраваны па месцы жыхарства (месцы знаходжання) у Рэспубліцы Беларусь), але працуе або ажыццяўляе іншыя віды дзейнасці на тэрыторыі дзяржавы, з якой уРэспублікі Беларусь заключаны міжнародныя дагаворы, двухбаковыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнай абароны.

Дакументы, якія пацвярджаюць неатрыманне аналагічнай дапамогі на тэрыторыі дзяржавы, з якой у Рэспублікі Беларусь заключаны міжнародныя дагаворы аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнай абароны, прадастаўляюцца грамадзянамі.

Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці назначаецца і выплачваецца на кожнае дзіця адначасова пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) у наступных памерах:

на першага дзіця – у памеры 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на дату нараджэння дзіцяці;

на другога і наступных дзяцей – у памеры 14 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на дату нараджэння дзіцяці.

У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 11 Закона пры вызначэнні памеру дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці ўлічваюцца дзеці, у тым ліку ўсыноўленыя (удачароныя), а таксама выхоўваемыя ў сям’і пасынкі і падчарыцы ва ўзросце да 18 гадоў, і не ўлічваюцца дзеці, у дачыненні да якіх бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў; адабраныя з сям’і; народжаныя мёртвымі; якія выхоўваюцца ў прыёмных сем’ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

У сям’і маці, усынавіцеля (удачарыцеля) пры вызначэнні памеру дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці родныя, усыноўленыя (удачароныя) дзеці ўлічваюцца незалежна ад іх узросту і фактычнага пражывання ў сям’і (пункт 30 Палажэння).

Пры прызначэнні дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці апекуну на падапечнага дзіця памер такой дапамогі вызначаецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей, над якімі ўстаноўлена апека (папячыцельства).

Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці не прызначаецца ў выпадках: калі дзіця на дзень звароту па прызначэнне дапамогі не зарэгістраванае па месцы жыхарства (месцы знаходжання) у Рэспубліцы Беларусь і (або) фактычна не пражывае ў Рэспубліцы Беларусь або памерла; пакідання дзіцяці ў арганізацыі аховы здароўя, адмаўлення ад дзіцяці, адабрання дзіцяці; нараджэння мёртвага дзіцяці; сурагатным маці.

[1] Пагадненне аб гарантыях правоў грамадзян у галіне выплаты сацыяльных дапамог, кампенсацыйных выплат сем’ям з дзецьмі і аліментаў ад 9 верасня 1994 г. (дзяржавы-ўдзельніцы, у якіх названае пагадненне ўступіла ў сілу: Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан, Рэспубліка Узбекістан, Украіна);

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне працоўнай міграцыі і сацыяльнай абароны працоўных-мігрантаў ад 15 красавіка 1994 г. (дзяржавамі-ўдзельніцамі, у якіх названае пагадненне ўступіла ў сілу, з’яўляюцца названыя вышэй дзяржавы, а таксама Азербайджанская Рэспубліка);

Дагавор аб ЕАЭС, артыкулы 96–98 (дзяржавы-ўдзельніцы: Рэспубліка Беларусь, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Казахстан, Рэспубліка Арменія, Кыргызская Рэспубліка);дагавор з Латвіяй;дагавор з Літвой.

Начальнік упраўлення пенсій і дапамог Н. З. Васільева