1. Назва праекта |
«Арыенцір – здароўе» |
2. Назваарганізацыі |
Установа «Круглянскі раённы цэнтр сацыяльнагаабслугоўвання насельніцтва» |
3. Адрас арганізацыі |
Магілёўская вобласць, г. Круглае, вул. Пралетарская, д.30 +375223470525, факс: +375223472033 e-mail: krugloe13c@gmail.com |
4. Інфармацыя аб арганізацыі |
Мэтай дзейнасці арганізацыі з’яўляецца ажыццяўленне на тэрыторыі Круглянскага раёна арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Арганізацыя створана ў 2000 годзе. Рэсурсы арганізацыі – уласныя сродкі (пазабюджэтныя). Арганізацыя супрацоўнічае з Беларускім таварыствам інвалідаў, Беларускім таварыствам інвалідаў па зроку, Круглянскім раённым Саветам ветэранаў, Круглянскай раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Вопыту ў праектнай дзейнасці няма. |
5. Кіраўнікарганізацыі |
Лідзія Мікалаеўна Церашкова, дырэктар установы «Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», + 375223470525 |
6. Менеджар праекта |
Лідзія Мікалаеўна Церашкова, дырэктар установы «Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», + 375223470525 |
7. Ранейшая дапамога, атрыманая ад іншых замежных крыніц |
Дапамога не прадастаўлялася |
8. Патрэбная сума |
35743,00 долараў ЗША |
9. Сафінансаванне |
2721,25 долараў ЗША |
10. Тэрмін праекта |
12 месяцаў |
11. Мэты праекта |
Паляпшэнне якасці жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пажылых грамадзян, паляпшэнне іх самаадчування і стану здароўя шляхам навучання сацыяльных работнікаў, сядзелак і павышэння іх мабільнасці |
12. Задачы праекта
|
Задача № 1. Навучыць сацыяльных работнікаў і сядзелак метадам прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў. Задача № 2. Арганізаваць дзейнасць сацыяльных работнікаў і сядзелак па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пажылых грамадзян, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, праз арганізацыю «Школы здароўя». Задача № 3. Павысіць мабільнасць сацыяльных работнікаў і павялічыць ахоп грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе, шляхам набыцця веласіпедаў і электравеласіпедаў. Задача № 4. Набыць неабходнае абсталяванне (танометры, глюкометры) для перадачы ў карыстанне грамадзянам, якія жывуць у нястачы. Задача № 5. Навучыць абслугоўваемых грамадзян навыкам самакантролю агульнага стану здароўя з дапамогай танометраў і глюкометраў. Задача № 6. Абсталяваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны SOS-кнопкай «Лінія жыцця 24» для экстранага выкліку дапамогі. Задача № 7. Забяспечыць інфармацыйнае суправаджэнне праекта. |
13. Апісанне праекта |
На сённяшні дзень колькасць пенсіянераў у Круглянскім раёне складае каля 30% насельніцтва. Практычна 95% грамадзян пажылога ўзросту, старэйшых за 70 гадоў, знаходзяцца на медыцынскім уліку па наступных захворваннях: артэрыяльная гіпертэнзія, стэнакардыя, цукровы дыябет, інфаркт міякарда, інсульт. Найважнейшым крокам па прадухіленні інваліднасці і смяротнага зыходу ад вышэйзгаданых захворванняў з’яўляецца прафілактыка неінфекцыйных захворванняў сярод насельніцтва. Паводле даных УАЗ «Круглянская цэнтральная раённая бальніца», на тэрыторыі Круглянскага раёна ў 2018 г. узрасла колькасць сардэчна-сасудзістых захворванняў і цукровага дыябету. Тут пражывае 4069 грамадзян пенсійнага ўзросту. Ім аказваюць медыцынскую дапамогу ўрачы амбулаторый і фельчары фельчарска-акушэрскіх пунктаў (далей – ФАП). Нагрузка на медыцынскі персанал з кожным годам узрастае. Асноўнымі крыніцамі дапамогі і інфармацыі для пажылых грамадзян з’яўляюцца, акрамя работнікаў ФАПа, сацыяльныя работнікі, сваякі і суседзі. Часта пенсіянеры звяртаюцца да сацыяльных работнікаў з просьбамі вымераць ціск, паколькі ў большасці з іх няма танометраў або яны не ўмеюць імі карыстацца. У межах праекта пры дапамозе спецыялістаў раённай бальніцы будзе арганізавана навучанне сацыяльных работнікаў і сядзелак метадам прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і грамадзяне сталага ўзросту будуць забяспечаны прыборамі вымярэння артэрыяльнага ціску і глюкометрамі, а сацыяльныя работнікі і сядзелкі змогуць своечасова заўважыць абвастрэнне захворвання. Будуць распрацаваны брашуры і буклеты па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў і распаўсюджаныя сярод мэтавых груп. Будзе арганізавана «Школа здароўя», у межах якой пройдуць навучальныя семінары і круглыя сталы для сацыяльных работнікаў і сядзелак. Будуць набыты веласіпеды і электравеласіпеды для павышэння мабільнасці сацыяльных работнікаў і сядзелак і павелічэння ахопу грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе, сумкі-аптэчкі для аказання дапамогі ў экстранай сітуацыі. У межах 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ветэраны Вялікай Айчыннай вайны будуць аснашчаны SOS-кнопкай «Лінія жыцця 24» для экстранага выкліку дапамогі. Такім чынам, усе вышэйназваныя мерапрыемствы будуць садзейнічаць паляпшэнню якасці жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і пажылых грамадзян, паляпшэнню іх самаадчування і стану здароўя. Інфармацыя аб праведзеных мерапрыемствах апублікуецца на сайтах установы аховы здароўя «Круглянская цэнтральная раённая бальніца», установы «Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», Круглянскага раённага выканаўчага камітэта, у раённай газеце «Сельскае жыццё». |
14. Абгрунтаванне сацыяльнай значнасці праекта |
Забеспячэнне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і пажылых грамадзян медыцынскімі апаратамі (танометрамі і глюкометрамі) і навучанне іх карыстаннем дазволіць знізіць верагоднасць абвастрэння неінфекцыйных захворванняў, матываваць людзей сталага ўзросту падтрымліваць здаровы лад жыцця, захоўваць і ўмацоўваць іх здароўе. Набыццё веласіпедаў, электравеласіпедаў, сумак-аптэчак для сацыяльных работнікаў і сядзелак дасць магчымасць павысіць іх мабільнасць і павялічыць ахоп людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, аказаць першую медыцынскую дапамогу. Аснашчэнне SOS-кнопкай «Лінія жыцця 24» дасць магчымасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны экстрана выклікаць дапамогу ў выпадку неабходнасці. Рэалізацыя ўсіх мерапрыемстваў будзе накіравана на паляпшэнне якасці жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і пажылых грамадзян, паляпшэнне іх самаадчування і стану здароўя. |
15. Дзейнасць пасля заканчэння праекта |
1. Веды, атрыманыя сацыяльнымі работнікамі і сядзелкамі ў працэсе рэалізацыі праекта, дазволяць ім прапагандаваць прафілактыку неінфекцыйных захворванняў і здаровы лад жыцця як сярод пажылых грамадзян, так і ў свайго найбліжэйшага акружэння – у сям’і, суседзяў, супрацоўнікаў, што будзе спрыяць распаўсюджванню асноў здаровага ладу жыцця і прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў сярод насельніцтва. Таксама сацыяльныя работнікі будуць выкарыстоўваць атрыманыя веды і ў далейшым у сваёй працы з пажылымі грамадзянамі. 2. У выніку праекта пэўная колькасць людзей навучыцца прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў і карыстацца танометрамі і глюкометрамі. У далейшым колькасць гэтых людзей будзе заставацца стабільнай і нават павялічвацца ў выніку распаўсюджвання ведаў па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў і перадачы навыкаў карыстання прыладамі. 3. Умацуецца матэрыяльна-тэхнічная база. |
16. Бюджэт праекта |
38464,25 долараў ЗША |