RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб праве на працоўную пенсію па інваліднасці

На падставе артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» (далей – Закон) права на працоўную пенсію маюць асобы, якія ў перыяды працы ці іншых відаў дзейнасці падлягалі дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню і за іх, а таксама імі самімі ў прадугледжаных заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні выпадках выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей – бюджэт фонду), і іх сем’і пры выкананні іншых умоў, прадугледжаных Законам.

У адпаведнасці з артыкулам 72 Закона інвалідам, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, якія не атрымліваюць працоўную пенсію і (або) пенсію з іншых дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, прызначаюцца сацыяльныя пенсіі.

Калі пенсіянер набыў стаж працы, дастатковы для прызначэння працоўнай пенсіі па інваліднасці, то па яго заяве такая пенсія прызначаецца незалежна ад таго, колькі часу прайшло пасля ўстанаўлення групы інваліднасці, пры гэтым патрабаваны стаж працы вызначаецца да часу першапачатковага ўстанаўлення групы інваліднасці або звароту па пенсію.

Згодна з артыкулам 27 Закона пенсіі па інваліднасці назначаюцца незалежна ад прычыны інваліднасці пры наяўнасці наступнага стажу работы да часу наступлення інваліднасці або звароту па пенсію:

Узрост

Стаж працы (у гадах)

Да дасягнення 23 год

1

Ад 23 год да дасягнення 26 год

2

Ад 26 год да дасягнення 31 года

3

Ад 31 года да дасягнення 36 год

5

Ад 36 годда дасягнення 41 года

7

Ад 41 года да дасягнення 46 год

9

Ад 46 годда дасягнення 51 года

11

Ад 51 годада дасягнення 56 год

13

Ад 56 годда дасягнення 61 года

14

Ад 61 года

15

Асобам, якія сталі інвалідамі да дасягнення 20 гадоў у перыяд работы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці ці пасля яе спынення, пенсіі прызначаюцца незалежна ад наяўнасці названага стажу працы.

Пры гэтым для прызначэння працоўнай пенсіі па інваліднасці працягласць стажу працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду павінна складаць не менш за адзін дзень.

Інвалідам I і II групы, якія не маюць неабходнага для прызначэння поўнай пенсіі стажу працы, можа быць прызначана пенсія пры няпоўным стажы працы ў памеры, вылічаным прапарцыйна наяўнаму стажу.

У адпаведнасці з артыкулам 54 Закона стаж працы пацвярджаецца працоўнай кніжкай, а пры яе адсутнасці – іншымі дакументамі, якія ўтрымліваюць звесткі аб перыядах работы, або даведкамі аб уплаце абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду.

Перыяды працы, іншай дзейнасці пасля 01.01.2003 пацвярджаюцца выпіскай з індывідуальнага асабовага рахунку, якая выдаецца раённымі (гарадскімі) аддзеламі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па запыце органа, які ажыццяўляе пенсійнае забеспячэнне.

Іншыя перыяды, якія залічваюцца ў стаж працы (ваеннай службы, догляду дзяцей да дасягнення імі ўзросту 3 гадоў, атрымання ў дзённай форме прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, дапамогі па беспрацоўі і інш.), пацвярджаюцца адпаведнымі дакументамі, якія змяшчаюць неабходныя звесткі.

Такім чынам, грамадзяне, якім прызначаная сацыяльная пенсія, пры набыцці неабходнага для прызначэння працоўнай пенсіі па інваліднасці стажу працы, маюць права звярнуцца па перавод на працоўную пенсію па інваліднасці.
У адпаведнасці з артыкулам 82 Закона перавод з адной пенсіі на іншую робіцца з дня падачы адпаведнай заявы з усімі неабходнымі дакументамі (калі іх няма ў пенсійнай справе) у орган, які ажыццяўляе пенсійнае забеспячэнне.