RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб парадку індэксацыі мінімальнай зарабатнай платы і грашовых даходаў насельніцтва за красавік 2020 года

Лістом Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2020 г. № 8-16/115П/9 «Аб парадку індэксацыі мінімальнай заработнай платы і грашовых даходаў насельніцтва за красавік 2020 г.» паведамляецца, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі» індэксацыя ўяўляе сабой карэкціроўку велічыні даходаў фізічных асоб з бюджэтных крыніц, якія не маюць аднаразовага характару, у мэтах частковага пакрыцця страт, выкліканых інфляцыяй, і робіцца ў выпадку перавышэння пяціпрацэнтнага парога індэксам спажывецкіх цэн, вылічаным нарастаючым вынікам з моманту іх папярэдняй індэксацыі (перагляду памераў даходаў).

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь індэкс спажывецкіх цэн за красавік 2020 г. да сакавіка 2020 г. склаў 100,6 працэнта, да студзеня 2020 г. – 102,5 працэнта.

Паколькі індэкс спажывецкіх цэн за красавік 2020 г. не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да студзеня 2020 г. – месяца перагляду базавай велічыні і базавай стаўкі, грашовыя даходы, устаноўленыя ад базавай велічыні і базавай стаўкі, за красавік 2020 г. індэксацыі не падлягаюць.
Мінімальная заработная плата ўстаноўлена з 1 студзеня 2020 г. у памеры 375 рублёў пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2019 г. № 582.

Індэкс спажывецкіх цэн за красавік 2020 г. не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да месяца перагляду бюджэту пражытачнага мінімуму (люты 2020 г.). Такім чынам, грашовыя даходы, устаноўленыя ад дадзенага сацыяльнага нарматыву, індэксацыі за красавік 2020 г. не падлягаюць.
Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з іншых крыніц, пакрыццё страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дамовамі (пагадненнямі).

Даведачна. Грашовыя даходы насельніцтва за красавік 2020 года, што падлягаюць індэксацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, індэксуюцца ў межах 246 рублёў 78 капеек – 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на момант індэксацыі (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2006 года № 55 «Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі»).