RU BY EN 中文
Twitter Instagram

За 4 месяцы бягучага года ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 6,2 тыс. чалавек

За 4 месяцы бягучага года ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 6,2 тыс. чалавек, з іх 4,3 тыс. чалавек атрымалі статус беспрацоўнага. На ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на 01.05.2020 знаходзілася 2,1 тыс. грамадзян, з іх 1,4 тыс. беспрацоўных, што на 27,1% і 27,3% адпаведна менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года. У агульным ліку зарэгістраваных беспрацоўных 62,3% складаюць мужчыны.

Узровень зарэгістраваных беспрацоўных на 1 мая 2020 года склаў 0,3% да колькасці працоўнай сілы.

На 01.05.2020 у органы працы, занятасці i сацыяльнай абароны наймальнікамі вобласці заяўлена 7,3 тысячы вакансій, у параўнанні з пачаткам года іх колькасць зменшылася на 11,8%. Увогуле з вакансій – 58,7% па рабочых прафесіях. На аднаго беспрацоўнага ўмоўна прыпадае больш за 5 вакансій. Сярод спецыялістаў найбольш запатрабаваныя інжынеры рознай спецыялізацыі, урачы-спецыялісты, медыцынскія сёстры, ветэрынарныя ўрачы, заатэхнікі, сярод рабочых – вадзіцелі аўтамабіляў, швеі, повары, прадаўцы, трактарысты, электраманцёры па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, жывёлаводы, аператары машыннага даення.

У студзені–сакавіку бягучага года працаўладкавана на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў 1,1 тыс. чалавек, у тым ліку на новых вытворчасцях – 702 чалавекі, на зноў створаных прадпрыемствах – 431 чалавек.

Службай занятасці аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 4,3 тыс. грамадзянам, у тым ліку 3,0 тыс. беспрацоўным. Арганізавана навучанне 265 грамадзян. Для арганізацыі ўласнай справы 106 беспрацоўным выдзелены субсідыі. У аплатных грамадскіх работах прыняло ўдзел 2,0 тыс. незанятых грамадзян.