RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дадатковыя гарантыі ў пенсійным забеспячэнні грамадзян з 01.01.2021

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. № 171 «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян» з 1 студзеня 2021 г. устаноўлены дадатковыя гарантыі ў пенсійным забеспячэнні грамадзян.

1. Павялічваецца з 9 да 12 гадоў перыяд догляду дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, які залічваецца ў агульны стаж. Гэта норма будзе прымяняцца не толькі пры назначэнні новыхпенсій. Пераразлік пенсій, прызначаных да 01.01.2021, будзе праводзіцца па заяўным прынцыпе з першага чысла месяца, наступнага за месяцам звароту па пераразлік у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы атрымання пенсій устаноўленым заканадаўствам парадку з заявай і дакументамі, якія пацвярджаюць нараджэнне чацвярых і больш дзяцей і выхаванне іх да 3-гадовага ўзросту (калі такіх дакументаў няма ў матэрыялах пенсійнай справы).

2. Зніжаецца да 10 гадоў патрэбны стаж працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей – страхавы стаж) для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросцежанчынам, якія нарадзілі чацвярых дзяцей і выхавалі іх да 8-гадовага ўзросту.

Названая пенсія будзе прызначацца па дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту пры наяўнасці агульнага стажу не менш за 20 гадоў, з іх страхавога стажу не менш за 10 гадоў.

Даведачна: у 2021 годзе агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост для жанчын складзе 57 гадоў 6 месяцаў.

3. Зніжаецца страхавы стаж для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце грамадзянам, якія да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту з’яўляліся інвалідамі I і (або) II групы больш за 10 гадоў – на 6 месяцаў за кожны поўны год знаходжання на інваліднасці; больш за 21 год – да 5 гадоў.

Даведачна: пры знаходжанні на інваліднасці I і (або) II групы:

10 гадоў–страхавы стаж зніжаецца на 5 гадоў

11 гадоў–страхавы стаж зніжаецца на 5 гадоў 6 месяцаў

12 гадоў–страхавы стаж зніжаецца на 6 гадоў

13 гадоў–страхавы стаж зніжаецца на 6 гадоў 6 месяцаў

14 гадоў–страхавы стаж зніжаецца на 7 гадоў

15 гадоў–страхавы стаж зніжаецца на 7 гадоў 6 месяцаў

16 гадоў–страхавы стаж зніжаецца на 8 гадоў

17 гадоў–страхавы стаж зніжаецца на 8 гадоў 6 месяцаў

18 гадоў–страхавы стаж зніжаецца на 9 гадоў

19 гадоў–страхавы стаж зніжаецца на 9 гадоў 6 месяцаў

20 гадоў–страхавы стаж зніжаецца на 10 гадоў.

4.Зніжаецца працягласць агульнага стажу для прызначэння пенсіі па ўзросце асобам, якія з’яўляліся інвалідамі I і (або) II групы не менш за 10 гадоў, а таксама інвалідам з дзяцінства і (або) II групы для прызначэння датэрміновай пенсіі па ўзросце па артыкуле 22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні»(на 5 гадоў раней за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост) для жанчын – з 20 да 15 гадоў, для мужчын – з 25 да 20 гадоў.

Па пытаннях прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце з улікам указаных нормаў або пераводу з пенсіі па інваліднасці на пенсію па ўзросце варта звярнуцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку (з заявай і неабходнымі дакументамі) у орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 68 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» інвалідам з дзяцінства, інваліднасць якім устаноўлена пажыццёва, пенсія па ўзросце павялічваецца на 50 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

5. Павялічваецца памер сацыяльнай пенсіі бацькам дзяцей-інвалідаў з трэцяй і (або) чацвёртай ступенню страты здароўя, прызнаных пасля інвалідамі з дзяцінства I групы, якія ажыццяўлялі догляд іх не менш за 20 гадоў, з 50 да 130 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму пенсіянера (далей – БПМ пенсіянера).

6. Прадастаўляецца права на працоўную пенсію па ўзросце пры няпоўным страхавым стажы асобам, якія дасягнулі ўзросту 65 гадоў–мужчыны, 60 гадоў– жанчыны, якія маюць страхавы стаж не менш за 10 гадоў.

Пры наяўнасці 10 гадоў страхавога стажу сума пенсіі складзе 73 працэнты БПМ пенсіянера, за кожны поўны год страхавога стажу звыш 10 гадоў пенсія будзе павялічвацца на 3 працэнты названай велічыні, але не больш чым да 100 працэнтаў БПМ пенсіянера.

Такім чынам, памер пенсіі ў 2021 годзе складзе пры наяўнасці страхавога стажу ад 10 да 17 гадоў – ад 73 да 94 працэнтаў БПМ пенсіянера; у 2022 і 2023 гадах пры наяўнасці страхавога стажу18 гадоў–97працэнтаў БПМ пенсіянера; у 2024 годзе пры наяўнасці страхавога стажу19 гадоў– 100 працэнтаў БПМ пенсіянера.

Даведачна: у 2021 годзе для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце на агульных падставах у поўным памеры спатрэбіцца наяўнасць страхавога стажу не менш за 18 гадоў, у 2022 годзе – не менш за 18 гадоў 6 месяцаў, у 2023 годзе–19 гадоў, у 2024 годзе–19 гадоў 6 месяцаў.

7. Прадастаўляецца права на пенсію з нагоды страты карміцеля асобам, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў памерлага карміцеля, якія:

па месцы работы знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў (пры ўмове, што яны не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, асобамі, якія ажыццяўляюць іншыя віды дзейнасці);

з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, асобамі, якія ажыццяўляюць іншыя віды дзейнасці, але прыпынілі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку адпаведную дзейнасць на перыяд ажыццяўлення догляду дзіцяці да дасягнення ім трохгадовага ўзросту, або не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць у сувязі са знаходжаннем у працэсе спынення дзейнасці.