1 |
Назва праекта |
«Музыка без абмежаванняў» |
2 |
Назваарганізацыі |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў № 2 г. Бабруйска імя У.У. Алоўнікава»
|
3 |
Фізічны і юрыдычны адрас арганізацыі, тэлефон, факс, e-mail |
213811 Рэспубліка Беларусь, Магілёўскаявобласць, г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 35а, 80225790032, 80225790035, dmsh2olovnikov@yandex.by |
4 |
Інфармацыя аб арганізацыі |
Дзіцячая школа мастацтваў № 2 імя У. У. Алоўнікава ўтворана ў 1974 годзе. Школа рэалізуе праграму дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі. Напрамак дзейнасці – музычны. У школе адкрыта 10 аддзяленняў і падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне вядзецца па спецыяльнасцях: фартэпіяна, скрыпка, віяланчэль, кантрабас, труба, флейта, трамбон, тэнар, барытон, валторна, саксафон, электрагітара, ударныя інструменты, домра, балалайка, баян, акардэон, гітара, цымбалы, акадэмічныя, народныя і эстрадныя спевы. Кантынгент навучэнцаў школы складае больш за 700 чалавек. На базе школы праводзяцца: – рэспубліканскі конкурс юных піяністаў імя У. У. Алоўнікава; –адкрыты фестываль-конкурс вакальна-харавой творчасці «У кожнай песні –сонейка». |
5 |
Кіраўнік арганізацыі |
Касцяневіч Наталля Юр’еўна, дырэктар школы, 80225790032, +375293182140 |
6 |
Папярэдняядапамога, атрыманаяадіншых замежных крыніц |
Адсутнічае |
7 |
Патрэбная сума |
50000 долараўЗША |
8 |
Тэрмін праекта |
2020–2022 |
9 |
Мэта праекта |
Сфарміраваць станоўчыя адносіны да дзяцей з дыягназам аўтызм, забяспечыць музычную адукацыю дзяцей-аўтыстаў з мэтай развіцця, культурнага выхавання і далейшай сацыялізацыі і інтэграцыі ў грамадстве. |
10 |
Задачы праекта |
– Распрацоўка навучальных праграм і індывідуальных планаў для дзяцей-аўтыстаў; – Арганізацыя навучання выкладчыкаў па адпаведным профілі; – Арганізацыя працэсу навучання і выхавання дзяцей-аўтыстаў па індывідуальных планах; –Неабходнае тэхнічнаеабсталяванне кабінетаў, абнаўленне фонду музычных інструментаў; – Стварэнне безбар’ернага асяроддзя ва ўстанове; – Азнаямленне з вынікамі працы ўсіх зацікаўленых. |
11 |
Дэталёваеапісанне дзейнасці ў межах праекта ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі |
Музычнае навучанне дзяцей-аўтыстаў на працягу стандартнага навучальнага года па індывідуальных планах. Мэтавая група ахоплівае дзяцей з адпаведным дыягназам, іх бацькоў і педагогаў, якія жадаюць прайсці перападрыхтоўку па зададзеным профілі. Праект уключае ў сябе наступныя мерапрыемствы: – распрацоўка індывідуальных планаў з кансультацыяй медыцынскіх спецыялістаў і цьютараў; – навучанне ігры на інструменце і тэорыі музыкі; – распрацоўка і правядзенне пазакласных мерапрыемстваў з удзелам дзяцей-аўтыстаў; – метадычныя сталы. Чаканыя вынікі бачацца ў якаснай змене інтэлектуальнага, псіхалагічнага ўзроўню развіцця дзяцей-аўтыстаў, у маштабным прывабліванні гэтай групы дзяцей да музычнай адукацыі, сацыяльным выхаванні грамадства, праз фарміраванне сучасных адэкватныхадносін да дзяцей-аўтыстаў. Адказным за рэалізацыю праекта выступае ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 2 г. Бабруйска імя У. У. Алоўнікава». |
12 |
Абгрунтаванне праекта |
Сучаснае становішча дзяцей з дыягназам «аўтызм» мае на ўвазе шматлікія забароны ў адукацыйным плане. У прыватнасці, музычныя ўстановы фактычна не ахопліваюць названую групу дзяцей. Маюцца толькі адзінкавыя выпадкі. Між тым, сусветны вопыт красамоўна сведчыць аб паспяховасці навучання дзяцей-аўтыстаў музыцы. Музычная практыка дазваляе паспяхова развіваць камунікатыўныя і інтэлектуальныя навыкі, дабратворна адбіваецца на псіхіцы такіх дзяцей. Наша арганізацыя бачыць сваёй мэтай далучыцца да агульнасусветнай тэндэнцыі шляхам забеспячэння музычнай адукацыі для дзяцей-аўтыстаў, абапіраючыся на сусветны вопыт і дзейнасць адпаведных еўрапейскіх арганізацый. |
13 |
Дзейнасць паслязавяршэння праекта |
Рэалізацыя гуманітарнага праекта ўключае ў сябе цэлы спектр задач, спрыяльнае рашэнне якіх можа прывесці да якаснага выніку і стварэння інавацыйнага музычна-выхаваўчай плыні ў нашай краіне–музычнай адукацыі дзяцей-аўтыстаў. Праект дазволіць здабыць музычных педагогаў новай фармацыі –«музычны педагог-дэфектолаг», у будучыні адкрыць асобнае аддзяленне, цесна супрацоўнічаць з еўрапейскімі арганізацыямі па гэтым пытанні, ахапіць новую групу дзяцей, зрабіўшы іх жыццё больш якасным і цікавым. |
14 |
Бюджэт праекта |
Бюджэт праекта складаецца з пастаўленых задач, а менавіта: – арганізацыя навучання педагогаў па адпаведным профілі; – поўнае тэхнічнае абсталяванне некалькіх кабінетаў (камп’ютар, інтэрнэт, планшэт, музычныя інструменты, інтэрактыўная дошка і іншае); – стварэнне безбар’ернага асяроддзя ва ўстанове. |