Парадак садзейнічання беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці вызначаны Палажэннем аб садзейнічанні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 сакавіка 2008 г. № 342.
Беспрацоўным грамадзянам, якія выказалі жаданне арганізаваць прадпрымальніцкую дзейнасць, дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесную дзейнасць, органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне можа быць аказана фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідыі.
Субсідыя прадастаўляецца ў памеры 11-кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (далей – БПМ), дзеючага на дату заключэння з беспрацоўным дагавора аб прадастаўленні субсідыі.
Пры арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці беспрацоўнымі, зарэгістраванымі па месцы жыхарства ў малых гарадах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы, пералік якіх вызначаецца мерапрыемствамі па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва, а таксама ў сельскіх населеных пунктах, памер субсідыі складае 15 БПМ.
Пры арганізацыі беспрацоўнымі прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з укараненнем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак (аб’ектаў права прамысловай уласнасці – вынаходства, карыснай мадэлі, прамысловага ўзору, сорту расліны, тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы), субсідыя прадастаўляецца ў памеры 20-кратнай велічыні БПМ.
Субсідыя прадастаўляецца беспрацоўным, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, якія выконваюць абавязкі грамадзян у галіне занятасці насельніцтва (частка першая артыкула 91 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (далей –Закон аб занятасці), калі яны на працягу аднаго месяца з дня рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных не змаглі працаўладкавацца на прыдатную працу або зарэгістраваліся ў якасці беспрацоўных пасля праходжання прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай.
Акрамя таго, субсідыя прадастаўляецца пры адсутнасці парушэнняў, названых у абзацах другім-пятым часткі другой і абзацах другім і трэцім часткі шостай артыкула 25 Закона аб занятасці, у тым ліку:
працаўладкаванне на часовую працу ў перыяд атрымання дапамогі па беспрацоўі без апавяшчэння органаў па працы;
няяўка беспрацоўнага больш за адзін месяцу органы па працы без уважлівых прычын;
няяўка беспрацоўнага без уважлівых прычын на перамовы з наймальнікам па пытанні аб працаўладкаванні на працягу двух рабочых дзён з дня выдачы яму накіравання на працу органамі па працы;
невыкананне беспрацоўным без уважлівых прычын месячнай нормы ўдзелу ў аплатных грамадскіх работах у парадку, які вызначаецца заканадаўствам;
Адмаўленне беспрацоўнага без уважлівых прычын з’явіцца ў органы працы для атрымання накіравання на працу (навучанне);
калі беспрацоўны самастойна не займаўся пошукам працы і не інфармаваў пра гэта органы па працы па іх патрабаванні.
Для вырашэння пытання аб прадастаўленні субсідыі беспрацоўны падае ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства:
заяву аб прадастаўленні субсідыі;
тэхніка-эканамічнае, у тым ліку фінансавае, абгрунтаванне (бізнес-план) эфектыўнасці арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці.
З мэтай садзейнічання беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці органы працы арганізоўваюць навучанне асновам прадпрымальніцтва з прысваеннем кваліфікацыі «Прадпрымальнік», а таксама па курсе «Асновы бізнес-планавання» з аказаннем кансультатыўнай, метадычнай і прававой дапамогі ў напісанні бізнес-планаў.