RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб парадку індэксацыі мінімальнай заработнай платы і грашовых даходаў насельніцтва за люты 2021 г.

Лістом Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 10 сакавіка 2021 г. № 8-17/99П/4 «Аб парадку індэксацыі мінімальнай заработнай платы і грашовых даходаў насельніцтва за люты 2021 г.» паведамляецца наступнае.

Парадак індэксацыі даходаў у сувязі з інфляцыяй, выкліканай ростам коштаў на спажывецкія тавары і паслугі, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 1990 г. «Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі».

Індэксацыя грашовых даходаў, якія выплачваюцца з бюджэтных крыніц:

1. Згодна з часткай першай артыкула 2 Закона індэксацыі праводзіцца, калі індэкс спажывецкіх цэн, вылічаны нарастальным падлікам з моманту папярэдняй індэксацыі, перавысіць пяціпрацэнтны парог.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, індэкс спажывецкіх цэн за люты 2021 г. да студзеня 2021 г. склаў 101,9 працэнта.

Паколькі індэкс спажывецкіх цэн за люты 2021 г. не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да студзеня 2021 г. – месяца перагляду базавай велічыні і базавай стаўкі – грашовыя даходы, устаноўленыя ад базавай велічыні і базавай стаўкі, за люты 2021 г. індэксацыі не падлягаюць.

2. Згодна з часткай трэцяй артыкула 1 Закона індэксацыя грашовых даходаў можа ажыццяўляцца ў выглядзе аднаразовага перагляду памераў аплаты працы, дапамог, стыпендый.

Паколькі бюджэт пражытачнага мінімуму перагледжаны з 1 лютага 2021 г., грашовыя даходы, устаноўленыя ад дадзенага сацыяльнага нарматыву, індэксацыі за люты 2021 г. не падлягаюць.

Індэксацыя грашовых даходаў, якія выплачваюцца з іншых крыніц.

Работнікам, якія атрымліваюць даход у арганізацыях з іншых крыніц, пакрыццё страт ад інфляцыі ажыццяўляецца згодна з часткай другой артыкула 1 Закона па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дамовамі (пагадненнямі).

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2006 г. № 55 нарматыў індэксацыі грашовых даходаў за люты 2021 г. складае 262 рублі 87 капеек.

Памер мінімальнай заработнай платы.

Паколькі індэкс спажывецкіх цэн за люты 2021 г. не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да студзеня 2021 г., мінімальная заработная плата, устаноўленая з 1 студзеня 2021 г., індэксацыі за люты 2021 г. не падлягае.

Памер мінімальнай заработнай платы складае 400 рублёў.