RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Дзень смеху»

2 красавіка 2021 на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання ўстановы «Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прайшла святочная забаўляльная праграма «Дзень смеху». Для людзей з інваліднасцю былі арганізаваны гумарыстычныя конкурсы «Раніца ў куратніку», «Пярэкруты», «Вясна прыйшла», творчая віктарына «Прыдумай казку», вясёлая гульня «Блытаніна», «Кракадзіл».

Хлопцы актыўна і з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах і творчых заданнях, выконвалі гумарыстычныя песні і смяяліся ад душы. Па выніках мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі памятныя медалі і салодкія прызы.