RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новае ў аплаце працы ў бюджэце з 1 ліпеня 2021 г.

З 1 студзеня 2020 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2019 № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый» (далей  Указ № 27) адбылося комплекснае змяненне сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацыйзгодна з якім на выплату прэмій накіроўваюцца сродкіякія прадугледжваюцца ў адпаведных бюджэтах, у памеры 5 % ад сумы акладаў работнікаў.

Практыка прымянення ўказа № 27 паказалашто фактычна прэмія страціла сваю стымулюючую функцыю, у сувязі з чым Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.12.2020 № 482 (далей  Указ № 482) былі ўнесены змены ва ўказ № 27, накіраваныя на павелічэнне долі прэміравання ў абёме стымулюючых выплат работнікам бюджэтных арганізацый.

Так, з 1 ліпеня 2021 г. у адпаведнасці з Указам № 482 на выплату прэмій будуць накіроўвацца сродкіякія прадугледжваюцца ў адпаведных бюджэтах, у памеры 20 працэнтаў ад сумы акладаў работнікаў і нявыкарыстаныя сродкіпрадугледжаныя на аплату працы.

Неабходна адзначыцьшто названыя змены дазволяць захаваць узровень аплаты працы работнікаў, устаноўлены да 1 ліпеня 2021 года.