RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб парадку індэксацыі мінімальнай заработнай платы і грашовых даходаў насельніцтва за красавік 2021 г.

Лістом Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2021 г. № 8-17/99П/9 «Аб парадку індэксацыі мінімальнай заработнай платы і грашовых даходаў насельніцтва за красавік 2021 г.» паведамляецца наступнае.

Парадак індэксацыі даходаў у сувязі з інфляцыяй, выкліканай ростам коштаў на спажывецкія тавары і паслугі, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 1990 г. «Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі».

Індэксацыя грашовых даходаў, якія выплачваюцца з бюджэтных крыніц

Згодна з часткай першай артыкула 2 Закона індэксацыя праводзіцца, калі індэкс спажывецкіх цэн, вылічаны нарастальным падрахункам з моманту папярэдняй індэксацыі, перавысіць пяціпрацэнтны парог.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь індэкс спажывецкіх цэн за красавік 2021 г. да сакавіка 2021 г.склаў 100,7 працэнта.

Індэкс спажывецкіх цэн за красавік 2021 г. не перавысіў пяціпрацэнтнага парога:

да студзеня 2021 г. – месяца перагляду базавай велічыні і базавай стаўкі,

да лютага 2021 г. – месяца перагляду бюджэту пражытачнага мінімуму.

Такім чынам, грашовыя даходы, устаноўленыя ад базавай велічыні і базавай стаўкі, а таксама бюджэту пражытачнага мінімуму за красавік 2021 г., індэксацыі не падлягаюць.

Індэксацыя грашовых даходаў, якія выплачваюцца з іншых крыніц

Работнікам, якія атрымліваюць даход у арганізацыях з іншых крыніц, пакрыццё страт ад інфляцыі ажыццяўляецца згодна з часткай другой артыкула 1 Закона па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дамовамі (пагадненнямі).

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспубліка Беларусь ад 28 студзеня 2006 г. № 55 нарматыў індэксацыі грашовых даходаў за красавік 2021 г. складае 273 рублі 27 капеек.

Памер мінімальнай заработнай платы

Паколькі індэкс спажывецкіх цэн за красавік 2021 г. не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да студзеня 2021 г., мінімальная заработная плата, устаноўленая з 1 студзеня 2021 г., індэксацыі за красавік 2021 г. не падлягае.

Памер мінімальнай заработнай платы складае 400 рублёў.