RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб аплаце працы ва ўстановах адукацыі з 1 ліпеня 2021 года

З 1 ліпеня 2021 г. змяняюцца ўмовы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый сферы адукацыі:

1. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 г. № 482 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» на прэміраванне работнікаў арганізацый накіроўваюцца сродкі ў памеры 20 працэнтаў ад сумы іх акладаў;

Таксама з 1 ліпеня 2021 г. нявыкарыстаныя сродкі, прадугледжаныя на аплату працы (у тым ліку нявыкарыстаныя ў 1 паўгоддзі 2021 г.), накіроўваюцца на прэміраванне.

2. у адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2021 г. № 130 «Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2019 г. № 71»:

2.1. на надбаўку за высокія дасягненні ў працы накіроўваюцца сродкі ў памерах ад сумы акладаў работнікаў:

бацькам-выхавальнікам, прыёмным бацькам–30 працэнтаў;

іншым работнікам бюджэтных арганізацый сферы адукацыі– 15 працэнтаў;

2.2. на ўстанаўленне надбаўкі за характар працы накіроўваецца 10 працэнтаў ад сумы акладаў педагагічных работнікаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 5 працэнтаў сумы акладаў педагагічных работнікаў – у іншых установах адукацыі, бацькоў-выхавальнікаў, прыёмных бацькоў.